haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

20.12.2015 09:55

1709 просмотров

0 комментариев

Haradok.info, як і «Гарадоцкі веснік», патрапіў у «Second Life»

Беларускі вучоны, наш зямляк Уладзімер Слабін, які жыве і працуе ў ЗША, стварае віртуальную Беларусь. Над плошчай Перамогі лунаюць бел-чырвона-белыя сцягі, станцыя метро носіць імя Каліноўскага, а на шапіку Белсаюздруку — рэклама Haradok.info і «Гарадоцкага весніка».

Уладзімір Слабін — навуковы супрацоўнік Цэнтра перадавых тэхналогій у адукацыі (Center for Advanced Technology in Education) і па сумяшчальніцтве выкладчык кафедры хіміі Універсітэта Арэгона (University of Oregon).

Да пераезду ў ЗША Слабін быў дацэнтам кафедры хіміі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта, а пачынаў сваю педагагічную дзейнасць у Руднянскай школе нашага раёна. Абараніў дысертацыю па распрацоўцы камп’ютэрных праграм па хіміі як сродкаў экалагічнага выхавання. Слабін цікавіцца адукацыйнымі магчымасцямі трохмерных віртуальных асяроддзяў. Таму міма праекту Second Life ён проста не мог прайсці.

Што такое Second Life

Анлайн-праект Second Life з’явіўся ў 2003 годзе. Прадукт выклікаў у гульцоў захапленне, ідэя кампаніі Linden Lab атрымала шчодрае фінансаванне і падтрымку вядучых ІТ-кампаній свету.

Second Life — гэта не столькі гульня, колькі імітацыя жыцця ў віртуальнай прасторы. Асноўны занятак карыстальнікаў — гэта камунікацыя паміж сабой ці стварэнне і аздабленне ўласнай віртуальнай прасторы. Трохі нагадвае вядомую гульню «Sims», толькі анлайн.

На пік папулярнасці праект выйшаў у 2006–08 гадах. Сцвярджалася, што зарэгістраваных карыстальнікаў там было больш за 15 мільёнаў. Гарвардскі і Оксфардскі універсітэты нават выкарыстоўвалі Second Life як адукацыйную пляцоўку. Праўда, большасць карыстальнікаў не затрымлівалася надоўга. На думку самога Філіпа Расдэйла, стваральніка праекту, гэта было звязана з кіраваннем. Жыць у трохмернай рэальнасці, выкарыстоўваючы мышку і клавіятуру, не вельмі зручна. У выніку, наведвальнасць праекту паступова падае.

Second Belarus

У 2008 годзе Уладімір Слабін набыў у Second Life кавалак віртуальнай зямлі плошчай 514 кв.м.

«Калі я назваў яго „Беларусь“, то зрабіў гэта інстынктыўна. Проста таму, што так хацелася і таму, што было цікава. У пазнейшыя гады будаваў „інфраструктуру“ і таксама не задумляўся аб мэце, хаця і спадзяваўся і спадзяюся, што асяроддзе станецца цікавым і карысным для многіх беларусаў. У кожнага, хто прыходзіць у трохмерны віртуал, свая мэта — гэта можа быць бізнес, гульня, адукацыя, тусоўкі, віртуальны флірт. Вядома, такія развагі гучаць няпэўна для заяўкі на грант. Але ж гэта, дзякуй Богу, не грант, а мая ўласная ініцыятыва», — апісвае Слабін.

Мэта крышталізавалася паступова. Па яго словах, яна такая — пашырыць беларускую культурную прастору шляхам стварэння яшчэ аднаго віртуальнага асяроддзя. У далейшым віртуальная Беларусь няўхільна расла і сёння яе агульная плошча — 8704 кв.м. Менш за гектар, але, да прыкладу, плошча паўнавартаснага вострава ў SL — 6,5 га (65536 кв.м). Па адным востраве ў свой час займалі віртуальныя Латвія і Ізраіль. Па некалькі астравоў сёння займаюць Грэцыя, Нарвегія, Францыя, Японія, гарады Лондан (6), Нью-Ёрк (5), Токіа (3), Портланд (2). У Расіі цяпер два астравы (адзін з іх Масква), але ў 2008 было больш як 5. Адзін з іх — з контурам сушы ў выглядзе мядзведзя — эмблемы партыі «Адзіная Расія». Там падчас расійска-грузінскага канфлікту (2008) Слабін назіраў пацешную кібератаку. Так што Беларусь на віртуальных 87 сотках — цалкам нармальна. Краіны свету прадстаўлены ў SL афіцыйна і неафіцыйна.

Напрыклад, Албанія, Калумбія, Мальдзівы, Сербія, Філіпіны, Швецыя і Эстонія ў свой час нават афіцыйна адкрылі там амбасады. Не ўпэўнены, што там можна было звяртацца і атрымліваць шведскія ды эстонскія візы (хіба віртуальныя?), але падзеі адбыліся і ўвайшлі ў гісторыю SL. Большасць жа краін і гарадоў пакуль будуецца ў SL сіламі энтузіястаў.

«Некалькі гадоў існуе і асобны востраў Беларусь, да якога я не маю дачынення, але знаёмы з гаспадаром. Там цікавая прырода, хаця нацыянальнай, беларускай спецыфікі небагата. Падобна да гэтага, некалі быў востраў пад назвай Украіна, спрэс застаўлены мінарэтамі. Сёння ёсць стэрэатыпны такі востраў Афіны без анічога грэчаскага», — піша Слабін.

Як трапіць у віртуальную Беларусь?

Трапіць туды можа кожны. Трэба спампаваць і ўсталяваць кліент Second Life з сайта secondlife.com і зарэгістраваць аватар на тым жа сайце. Затым увесці адрас http://maps.secondlife.com/secondlife/Varsity/57/156/99 — і вы на плошчы Незалежнасці.

Крыніца: Наша Ніва

Последние новости