haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

23.01.2016 08:05

1285 просмотров

0 комментариев

Афіша выхаднога дня для жыхароў і гасцей Гарадка: канцэрт і конкурс

Прапануем увазе чытачоў афішу выхаднога дня Гарадка на 23-24 студзеня 2015 года, калі будзе магчымасць наведаць канцэрт і конкурс «Новыя імёны Беларусі −2016».

Асноўным мерапрыемствам гэтых выхадных у Гарадку будзе раённы этап прафсаюзнага конкурсу «Новыя імёны Беларусі −2016».

24 студзеня ў нядзелю адбудзецца раённы этап Рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў «Новыя імёны БЕЛАРУСІ — 2016».

У межах гэтага конкурсу ў 13-00 у Культурна-асветніцкім цэнтры «Гарадок» адбудзецца адкрыццё выставы работ удзельнікаў конкурсу па намінацыі «Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва». Выстава конкурсных работ у КАЦ «Гарадок» працягнецца па 7 лютага 2016 г., час наведванняў: з 10 да 13-00 і з 14-00 да 16-00 штодня, акрамя нядзелі.

А ў 14-00 у Гарадоцкім гарадскім Доме культуры пройдзе канцэрт удзельнікаў конкурсу па намінацыі «Сцэнічная творчасць», дзе адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу ў дзвюх намінацыях.

У кіназале КАЦ «Гарадок на выхадныя будуць дэманстравацца два фільма: 23 студзеня — «Мафія: гульня на выжыванне» 3D 15.00, «Дзядуля лёгкіх паводзінаў» 2D 18.00, 20.00, а 24 студзеня — «Мафія: гульня на выжыванне» 3D 16.00, «Дзядуля лёгкіх паводзінаў» 2D 18.00, 20.00.

Варта нагадаць, што 23 студзеня ў суботу ў 18.00 ў Гарадоцкім ДК адбудзецца канцэрт расійскай спявачкі Вольгі Цеханоўскай (Салдаценка) — лаўрэаткі розных расійскіх конкурсаў.

Л. Антонаў

Последние новости