haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

26.02.2016 08:59

1297 просмотров

0 комментариев

У Гарадку на цэнтральнай плошчы адбудзецца народнае гулянне

У суботу 27 лютага на цэнтральнай плошчы Гарадка адбудзецца народнае гулянне «Бывай, зіма! Вясна кроча!». Наведвальнікаў чакае разнастайная праграма з бяспройгрышнай латарэяй.

У суботу 27 лютага на цэнтральнай плошчы Гарадка ў 11.00 распачнецца народнае гулянне «Бывай, зіма! Вясна кроча!».

Гледачоў чакае тэатралізаванае прадстаўленне з удзелам творчых калектываў райцэнтра, гульні, атракцыёны, конкурсы. Арганізатары прапануюць таксама катанне ў карэтах, гандлёвыя рады з блінамі і гарачай гарбатай.

Удзельнікі гуляння могуць паспрабаваць сваю ўдачу ў бяспройгрышнай сельскагаспадарчай латарэі. Сярод прызоў будуць: цяля, парася, певень, індык і г.д.

Л. Антонаў

Последние новости