haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

03.03.2016 08:35

999 просмотров

0 комментариев

У Гарадку да Дня жанчын ГДК падрыхтаваў дзве святочныя праграмы

Гарадоцкі Дом культуры да Міжнароднага дня жанчын падрыхтаваў дзве святочныя праграмы: бясплатны канцэрт і святочны агеньчык. Гэтыя праграмы магчыма праглядзець 4 і 6 сакавіка.

Па шматгадовай традыцыі Гарадоцкі Дом культуры перад Міжнародным днём жанчын 8 Сакавіка падрыхтаваў святочныя канцэртныя праграмы.

Першая праграма «Нашы каханыя» адбудзецца ўжо заўтра 4 сакавіка з ўрачыстай часткай і канцэртам майстроў мастацкай самадзейнасці з 16 гадзін. Уваход на гэтую праграму вольны.

У нядзелю 6 сакавіка ў 19.00 дырэкцыя ГДК запрашае на святочны агеньчык «Яе вялікасць жанчына». Уваход на агеньчык платны: кошт — 50 000 руб.

Л. Антонаў

Последние новости