haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

18.03.2016 15:51

954 просмотра

0 комментариев

У Гарадоцкім ГДК адбудзецца адборачны тур конкурсу «Міс Папялушка — 2016»

Заўтра 19 сакавіка ў Гарадоцкім ГДК адбудзецца першы адборачны тур конкурсу «Міс Папялушка — 2016». Прыняць удзел у адборы запрашаюцца навучэнкі пачатковых класаў Гарадоччыны.

Гарадоцкі ГДК запрашае дзяўчынак ва ўзросце 7-9 гадоў з Гарадка і раёна прыняць удзел ў 1-м адборачным туры конкурсу «Міс Папялушка — 2016». Гэты адбор распачнецца з 11 гадзін ў памяшканні г. Гарадка.

Для ўдзелу ў ім магчыма патэлефанаваць арганізатарам конкурсу па тэл. 41985 або наведаць ГДК сёння і заўтра да 10.30.. Абавязковай умовай удзелу з’яўляецца наяўнасць пасведчання аб нараджэнні.

Хто не паспее на першы адбор можа патрапіць на другі адборачны тур конкурсу «Міс Папялушка — 2016» у Гарадоцкім ГДК. Другі тур запланаваны на наступную суботу 26 сакавіка ў той жа час — з 11 гадзін.

Л. Антонаў

Последние новости