haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

27.03.2016 09:53

998 просмотров

0 комментариев

Гарадоцкая студыя бальнага танца «Гармонія» стала ўзорным калектывам. Відэа, фота...

Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь студыя бальнага танца «Гармонія» Гарадоцкага ГДК атрымала званне «ўзорны самадзейны калектыў» яшчэ напрыканцы 2015 года. Прапануем чытачам паглядзець відэа і фота пра студыю «Гармонія».

Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 58 ад 29 снежня 2015 года студыя бальнага танца «Гармонія» Гарадоцкага Дома культуры адзначана званнем «ўзорны самадзейны калектыў». Гэтае званне дадзена за папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, адпаведны мастацкі ўзровень, творчыя паказчыкі, развіццё аматарскай мастацкай творчасці і актыўную канцэртную дзейнасць.

Гэта высокая адзнака найперш кіраўніка балетнай студыі «Гармонія» Таццяны Сіманковіч, якая праз пастаянны творчы пошук стварыла студыю бальнага танца, так і маладых гарадакчан, якія авалодалі майстэрствам танца. На сёння «Гармонія» стала візітоўкай Гарадка на шматлікіх танцавальных конкурсах, як Віцебшчыны, так і краіны. І безумоўна без удзелу «Гармоніі» не абыходзіцца ніводны канцэрт у Гарадоцкім ДК.




Урачыста пасведчанне будзе ўручана сёння 27 сакавіка пад час справаздачнага канцэрта творчых калектываў і выканаўцаў Гарадоцкага ГДК, які пачнецца ў 15.00.

Л. Антонаў

Фота з асабовай старонкі Таццяны Сіманковіч з ВК: https://vk.com/id159846096

Последние новости