haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

02.04.2016 07:48

1446 просмотров

0 комментариев

Майстар з Гарадка заняў першае месца на Віцебшчыне ў конкурсу «Новыя імёны Беларусі 2016»

24 сакавіка ў будынку Віцебскай абласной філармоніі прайшоў фінал абласнога этапу рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу «Новыя імёны Беларусі 2016». Гэта быў незабыўны дзень для 150 удзельнікаў конкурсу, якія дастойна прадставілі прафсаюзныя таленты гарадоў і вёсак Віцебшчыны.

У намінацыі «Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» наш раён прадстаўлялі: майстар вытворчага навучання УА «Гарадоцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж» Петухоў Вячаслаў з металічнымі вырабамі, якія зроблены са старых запчастак і інструментаў, а таксама аператар ААТ «Птушкафабрыка Гарадок» Сяліцкая Святлана з разьбянымі вырабамі з драўніны.

Працы 34-х удзельнікаў абласнога фіналу былі выстаўленыя ў фае філармоніі. Экспазіцыя Гарадоцкага раёна прыцягнула ўвагу ўсіх наведвальнікаў выставы. Высокую ацэнку кампетэнтнага журы заслужыла творчасць Вячаслава Петухова. Гарадоцкі майстар прызнаны пераможцам абласнога этапа конкурсу і ў ліку 10-ці лепшых умельцаў вобласці прадставіць наш рэгіён на рэспубліканскім туры. Рэспубліканскі тур пройдзе ў трэцяй дэкадзе мая ў Мінску.

Нагадаем, што ўпершыню творы гуртка «Умелыя рукі», якім кіруе Вячаслаў Петухоў магчыма было пабачыць у Гарадку год назад на выставе «Моладзь любімаму гораду».

У намінацыі «Сцэнічнае творчасць» канчатковае рашэнне па першай 10-цы удзельнікаў, якія паедуць на рэспубліканскі этап конкурсу, высокапрафесійнае журы будзе прымаць пазней, пасля стараннага абмеркавання відэазапісы выступу кожнага ўдзельніка. У гэтай намінацыі наш раён прадстаўляла прадавец Гарадоцкага райпо Мамыкіна Алена, якая пранікнёна і таленавіта выканала песню Б’янкі «Не адступлю».

Л. Антонаў

Паводле: http://gorodok.vitebsk-region.gov.by

Последние новости