haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

23.04.2016 10:10

1296 просмотров

0 комментариев

У Гарадку аматары інтэлектуальных гульняў высвятляюць адносіны

На гэтым тыдні 19 красавіка адбыўся турнір на лепшую інтэлектуальную каманду Гарадоцкага агра-тэхнічнага каледжа, а сёння ў 13. 00 ў СШ № 2 адбудзецца «Кубак Гарадка» на прызы клуба «Залаты леў»

19 красавіка 2016 года ў установе адукацыі «Гарадоцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж» у 14.00 адбыўся чэмпіянат па інтэлектуальных гульнях «Брэйн-рынг» і «Кінаманія» сярод навучэнцаў 1-х і 3-х курсаў.

Інтэлектуальныя гульні каманд навучэнцаў «ГГАТК» праходзілі з мэтай распаўсюджвання руху інтэлектуальных гульняў, а таксама выяўлення адоранай моладзі. Актавая зала каледжа сабрала 13 каманд гульцоў. Кожная каманда ў колькасці 6 чалавек абараняла гонар сваёй групы. Гульня «Брэйн-рынг» складалася з 5 раўндаў. Было разыграна 30 пытанняў.

У «Кінаманаў» патрабавалася ўспомніць назвы фільмаў, акцёраў, рэжысёраў.

На працягу двух гадзін змагаліся каманды ў гульнях, па выніках якіх на трэцім месцы апынулася каманда групы 3эоВ, стараста Нечытайла В.У., другой стала каманда «Фікус» групы 1эоА, стараста Пальчыкаў М.А ..

Першынство атрымала каманда «Ангелятарная гармата» групы 3тоА, стараста Анішчанка А.А.. Пераможцы атрымалі граматы ад адміністрацыі каледжа.

А сёння 23 красавіка Гарадоцкі клуб інтэлектуальных гульнях «Залаты леў» праводзіць турнір «Кубак Гарадка». Папярэдне ў турніры заяўлена наступныя каманды:

МІНІ

1. Фантамас (ЦДіМ)

2. Паравозік, які змог (Полацк)

3. Апора (Піцер)

4. Перамога (СШ№ 2)

Ювэналы

1. Карпе дыем (ЦДіМ)

2. Шэрыя ВКЛетачку (ЦДіМ)

3. НеФарт (ЦДіМ)

4. Ме Густа (Віцебск)

5. Тынэйджары (Віцебск)

6. 6 Сяброў КРЫСНіча (Віцебск)

7. Спрайт (Полацк)

Юніёры

1. 6 Сяброў ВАНича (ЦДіМ)

2. Іржавы і Ко (ЦДіМ)

3. Ладага (Далгаполаў)

4. Пегас (Віцебск)

5. Феечка (Полацк)

6. МММ (СШ № 2)

7. Анігілятарная гармата (ГГАТК)

Турнір распачнецца 23 красавіка ў 13.00 ў актавай зале СШ № 2 г. Гарадка.

Паводле інфармацыі: http://ggatk.by/index.php/ru/ і https://vk.com/club73141628

Последние новости