haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

31.05.2016 14:29

1299 просмотров

0 комментариев

У Гарадку ў нядзелю 5 чэрвеня адбудзецца фэст «Гарадоцкі Парнас» з удзелам літаратараў са сталіцы

У чэрвені па традыцыі пройдзе раённае свята народнай творчасці, беларускай паэзіі і фальклору, прысвечанае аўтару паэмы «Тарас на Парнасе» Канстанціну Вераніцыну. У свяце прымуць удзел прадстаўнікі Саюза пісьменнікаў Беларусі з Менску ад якіх мо ўпершыню гарадакчане пачуюць прамовы па-беларуску, чаго не чулі ад тутэйшых членаў СПБ.

Раённая свята распачнецца са «Свята панадворкаў» а 10-й гадзіне ў парку за Домам культуры. Прадстаўнікі розных куткоў Гарадоччыны запросяць усіх на аформленыя ў нацыянальным стылі пляцоўкі з гульнямі, забавамі, выступленнямі самадзейных артыстаў і частаваннем адмысловымі стравамі беларускай кухні.

Тут у дзіцячым парку таксама адбудзецца «Кірмаш ля Парнаса» з выставай шыкоўных вырабаў народных майстроў з Гарадка, Полацка і Лёзна, продажам сувеніраў, майстар-класамі па ўнікальных рамёствах і раённы конкурс «Ці знаў хто з вас, браткі, Тараса?»
Ля помніка паэме «Тарас на Парнасе» па вул. Савецкай у 11 гадзін пачнецца акцыя «Чытаем паэму разам», якая ўпершыню адбылася ў мінулым годзе.

Урачыстае адкрыццё свята адбудзецца ў 11.30 у парку за Домам культуры. У святочным канцэрце прымуць удзел лепшыя творчыя калектывы і выканаўцы горада і раёна і госці — вакальны калектыў «Надзея» з г. Усвяты РФ і народны хор «Світанак» Шумілінскага цэнтра культуры.
На свята запрошаны паэты і творчыя дзеячы: першы сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі Г.П. Пашкоў, загадчык секцыі паэзіі, сатыры і гумару Саюза пісьменнікаў Беларусі М.В. Шабовіч, паэт і кампазітар Д. Л. Пятровіч, паэт-гумарыст А.М. Зэкаў і іншыя.

Другі раз пад час «Гарадоцкага Парнаса» пройдзе велапрабег. Велапрабег стартуе ад помніка герою паэмы (насупраць ЦДіМ) у 11 гадзін, а збор прызначаны на 10.45 ля краязнаўчага музея. «Сцежкамі Тараса» па маршруце Гарадок-Астраўляны праедуцца прадстаўнікі раённага аб’яднання прафсаюзаў, райвыканкама і ўсе жадаючыя. Яго ўдзельнікі пабываюць на радзіме К. Вераніцына, будуць удзельнічаць у віктарынах, конкурсах, пачастуюцца стравамі нацыянальнай кухні. Прыпынкі маршрута вызначаны на тэрыторыі былога фальварка Аляксандрова ля воз. Лосвіда, у в. Вялікія Стайкі на месцы маёнтка Бондаравых і ў в. Астраўляны на радзіме К. Вераніцына. Весь маршрут складзе прыкладна 40 км. Атрымаць даведку і запісацца на ўдзел магчыма па тэл. +375-2139-50060.

Запрашаем усіх на «Гарадоцкі Парнас»! Пад час свята будуць працаваць гандлёвыя рады і дзіцячыя атракцыёны.

Л. Антонаў

Фота з архіва сайта.

Последние новости