haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

29.06.2016 09:06

1263 просмотра

0 комментариев

У Гарадку 3 ліпеня адбудзецца свята «Квітней, Радзіма Беларусь!»

У гэту нядзелю ў Гарадку будзе праходзіць свята «Квітней, Радзіма Беларусь!» прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 72-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Прапануем чытачам афішу мерапрыемстваў, якія пройдуць у гэту нядзелю ў Гарадку

3 ліпеня

10.00-15.00, сквер па вул. Савецкай
«Горад майстроў». Выстава-продаж сувенірнай прадукцыі, майстар-класы па традыцыйных рамёствах, раённы конкурс па ганчарству.
«Гасцінны панадворак». Пляцоўкі сельскіх саветаў раёна з нацыянальнай кухняй, гульнямі, забавамі.
«Партызанская застава». Інтэрактыўная пляцоўка, дзе можна акунуцца ў атмасферу партызанскага быту, пасядзець ля вогнішча, успомніць песні ваенных гадоў.
«Гарадоччына святочная». Тэматычныя пляцоўкі прадпрыемстваў і арганізацый горада.
«Кніжны бульвар». Фотавыстава «Гарадоччына ўчора і сёння», бяспройгрышная латарэя, майстар-клас па пераплётных работах.

10.45, цэнтральная плошча
Ускладанне гірлянды славы да Вечнага Агню.
Старт прафсаюзнага велапахода па месцах баявой славы «Каб любіць Беларусь нашу мілую».

11.00, цэнтральная плошча
Урачыстае адкрыццё свята.
Тэматычная канцэртная праграма «Вечна жыві, мая Беларусь».
Другі гарадскі парад дзіцячых калясак «Маё першае аўто».

12.30, сквер па вул. Савецкай
Святочны канцэрт «Вясёлка талентаў» з удзелам творчых калектываў ЦДіМ, сельскіх устаноў культуры.

21.00, цэнтральная плошча
Канцэртна-танцавальная праграма «Святочны калейдаскоп» з удзелам творчага калектыву з г. Невель РФ.

23.00, цэнтральная плошча
Святочны феерверк

На працягу свята працуюць гандлёвыя рады, атракцыёны для дзяцей.


Матэрыял узяты з сайта garadvest.by

Последние новости