haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

05.07.2016 13:10

1285 просмотров

0 комментариев

У цэнтры Гарадка заўтра будуць шукаць папараць-кветку

6 ліпеня ў Гарадку ў дзіцячым парку адбудзецца традыцыйнае свята «Купальскія забавы» з тэатралізаваным прадстаўленнем, атракцыёнамі для дзяцей і г.д.

Арганізатары свята мо ўпершыню выбралі для святкавання Купалля пляцоўку за Гарадоцкім домам культуры, дзе месціцца дзіцячы парк. Пасля таго, як у Вараб’ёвых гарах пабудавалі лыжаролерную трасу, летняе свята сонцастаяння сталі святкаваць у Гарадку. Спачатку на гарадскім стадыёне, а вось зараз выбралі дзіцячы парк. Менавіта тут мусяць развесці купальскае вогнішча, а таксама пачаць шукаць цуда кветку — папараць.

Акрамя тэатралізаванага прадстаўлення, атракцыёнаў для дзяцей, музычна-танцавальнай праграмы арганізатары свята запрашаюць наведаць горад майстроў, гандлёвыя рады і г.д.

Пачатак тэатралізаванага свята ў 20.30. Сіноптыкі прагназуюць, што вечар будзе не спякотным і дождж толькі магчымы.

Л. Антонаў

Последние новости