haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

08.07.2016 09:43

1530 просмотров

0 комментариев

6 ліпеня. Купальскае вогнішча ў Гарадку. Фотагалерэя

Прапануем увазе чытачоў фотагалерэю з купальскага вогнішча ў Гарадку за Домам культуры — аднаго з галоўных сімвалаў святкавання Купалля. Фотагалерэя пра купальскае вогнішча прадстаўлена Настассяй Дворнікаваў у групе «Гарадок і мы» на Аднакласніках.

Купалле старажытнае абрадавае свята сонца і агню, божышчаў урадлівасці і росквіту зямлі. Адзначаецца на Беларусі зараз 6 ліпеня або 23 чэрвеня ў дзень летняга сонцастаяння. Дзяўчаты збіралі лекавыя зёлкі, кветкі для вянкоў, хлопцы пад вечар сцягвалі старыя рэчы, галлё для вогнішча.

Праводзілі абрад здабывання «жывога агню» — церлі асінавыя палкі: «Сягоння ў нас Купала, сам Бог агонь расклаў». Палівам для кастра служылі таксама дровы з дуба — сімвалічнага дрэва Перуна, што бачна ў купальскіх песнях: «Пажарам дуб’е гарэла...», «Гарэла дуброва, гарэла...» і інш. Моладзь пераскоквала цераз агонь — ён лічыўся ачышчальным ад злых духаў. Спальванне прасмаленых голаў на шчасце ці спусканне іх, палаючых, з гары — адгалоскі пакланення свяцілу. " А на гарэ калясо, гарыць яно харашо...«

Настасся Дворнікава сябар групы АК (https://ok.ru/profile/99222668775) размясціла ў групе «Гарадок і мы» (https://ok.ru/g.gorodoki ) фотаздымкі купальскага вогнішча ў Гарадку пад час свята «Купальскія забавы».

Атрымлівайце задавальненне ад выдатных здымкаў!


Л. Антонаў

Последние новости