haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

04.08.2016 17:43

834 просмотра

0 комментариев

У Гарадоцкім краязнаўчым музеі ў жніўні месяцы дзейнічае выстава «Па чыстым снезе»

Дарогай ў нязведанае запрашае прайсціся Віцебскі мастак Вячаслаў Шайнураў наведаўшых яго персанальную выстаўку, што адкрылася ў Гарадоцкім раёным краязнаўчым музеі 22 ліпеня . Аўтар назваў яе «Па чыстым снезе», як і аднайменную карціну, прадстаўленную на выставе.

На гэтай карціне заснежаным полем, трымаючы пад аброць каня, крочыць лёгка апранутая дзяўчына. Перад ёй —неабсяжная далеч, і невядома. што хаваецца пад бялюткім покрывам, якія перашкоды сутстрэне гераіня на абраным шляху, зверне з яго ці мужна пойдзе да канца. Так і кожны з нас ідзе па жыцці, не выдаючы, што яму ўгатована, на якія выпрабаванні хопіць сіл, але ісці трэба.

Таямніца ёсць у кожнай з 18 карцін, прыпанаванных В. Шайнуравым гарадоцкім аматарам прыгожага. Тут прадстаўлены пейзажы, партрэты, нацюрморты, пераважна напісаныя на халстах маслянымі фарбамі. Заварожваюць дзіўнае спалучэнне колераў, гульня свету і ценяў, але найперш — своеасаблівы аўтарскі стыль. Карціны Вячаслава варта чытаць паміж радкоў. З аднаго боку, люді і выявы на іх амаль фатаграфічныя, якія можна сустрэць будзённым жыцці. З другога — непраўдападобныя, ці не міфічныя. Так выглядае нават ахутаны туманам, снегам ці ноччу Віцебск. Дарэчы, мінавіта яго вуліцы і масты, прыгажуня-Дзвіна — адна з крыніц натхнення аўтара. Загадкавымі выглядаюць партрэты рэальных людзей, якія пазіравалі мастаку пры асаблівам асвятленні. А якая сакральнасць хаваецца ў «Купале на Дзвіне» ці «Русалчыным тыдні»!

Вячаслаў Шайнураў, выпускнік ВДУ імя П.М. Машэрава, — мастак малады, у ліпені гэтага года адзначыў сваё 30-годдзе. Выстава ў Гарадку — яго пятая персанальная выстава.

Запрашаем гарадакчан і гасцей райцэнтра няспешна затрымацца ля палотнаў і пагутарыць праз іх з аўтарам і самімі сабою. Выстава будзе доўжыцца да 13 верасня.

Фотаздымак з сайта В. Шайнурава: http://shainurau.com

http://gorodok.vitebsk-region.gov.by

Последние новости