haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

14.08.2016 11:34

1673 просмотра

1 комментарий

У Пальмінцы мінулым тыднем выбралі «Міс Краса Гарадоччыны — 2016»

У мінулую суботу 6 жніўня з мэтай раскрыцця творчага патэнцыялу асобы, фарміравання духоўна-эстэтычнага выхавання моладзі, у Пальмінскім СДК прайшоў раённы конкурс «Краса Гарадоччыны — 2016».

Арганізатарамі конкурсу выступілі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гарадоцкага райвыканкама і ДУК «Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці Гарадоцкага раёна».

У раённым конкурсе прынялі ўдзел дзяўчыны ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў. Каб заваяваць званне «Міс Краса Гарадоччыны — 2016» дзяўчатам трэба было праявіць сябе лепш саперніц на ўсіх этапах конкурсу.

У конкурсе дэфіле «Французкі шык» дзяўчаты ўпершыню выходзілі на сцэну і іх прадстаўлялі вядучыя. Наступны конкурс дэфіле «Беларусачка» уяўляў сабой пастановачны выхад у беларускіх касцюмах. Касцюмы, зробленыя сваімі рукамі з падручных матэрыялаў, канкурсанткі прадставілі на суд журы ў конкурсе-дэфіле «Надзеньце гэта неадкладна». Далей ішоў творчы конкурс, на якім дзяўчаты дэманстравалі свае таленты ў выглядзе песень, танцаў і нават малявання карцін прама на сцэне. У вясельных сукенках ўдзельніцы выходзілі на сцэну ў конкурсе-дэфіле «Дзявочыя мары».

У конкурсе «Люкс» дзяўчаты прадэманстравалі свае лепшыя вячэрнія сукенкі і распавялі журы пра свае мары ў заключным конкурсе красамоўства «Мая мара».

Па выніках конкурсу званне «Міс Краса Гарадоччыны — 2016» заваявала Наталля Коваль.

«Віцэ-Міс Краса Гарадоччыны — 2016» стала Анжаліка Хіцёва, званне «Міс Абаянне» і «Другая Віцэ-Міс Краса Гарадоччыны — 2016» атрымала Кацярына Фаменка, «Міс індывідуальнасць» стала Алёна Дубкова, званне" Міс Грацыя " у Юліі Плястовай, а званне" Міс Стыль" ў Валерыі Куксінскай.

Паводле http://gorodok.vitebsk-region.gov.by

Фотаздымкі са старонкі Наталлі Коваль: https://vk.com/id137475997

Последние новости