haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

22.08.2016 07:52

893 просмотра

0 комментариев

Майстры Гарадоцкага дома рамёстваў і фальклору прынялі ўдзел у юбілейным Ягелонскім кірмашы ў польскім Любліне

12-14 жніўня майстры Гарадоцкага дома рамёстваў і фальклору дэманстравалі свае вырабы і праводзілі майстар-класы на Ягелонскім кірмашы ў польскім Любліне.

Юбілейны кірмаш быў арганізаваны ў дзесяты раз. Нашы майстры ўжо два гады запар з'яўляюцца яго ўдзельнікамі. Месцам правядзення не выпадкова абраны замак, які належаў дынастыі Ягелонаў. У яго старадаўніх сценах аўтэнтычныя вырабы, якія прывозяць з сабой вядучыя майстры з Польшчы, Беларусі, Украіны, Літвы, Славакии і іншых краін, выглядаюць арганічна.

Дырэктар Дома рамёстваў і фальклору Марына Гушча падкрэсліла, што на кірмашы гарадоцкія вырабы выглядалі годна і карысталіся добрым попытам у замежных пакупнікоў. У наступным годзе майстры Дома рамёстваў і фальклору будуць чакаць новага запрашэнні ў Польшчу.

Паводле: http://gorodok.vitebsk-region.gov.by

Последние новости