haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

26.08.2016 09:29

735 просмотров

0 комментариев

У Гарадоцкім краязнаўчым музеі дзейнічае выстава «Повязь часоў — Гарадоцкі ручнік»

19 жніўня 2016 г. ў Гарадоцкім краязнаўчым музеі адкрылася выстава «Повязь часоў — Гарадоцкі ручнік». На ей прадстаўлена ўнікальная калекцыя ажурных ручнікоў і абрусаў з калекцыі музея, а таксама адноўленныя ручнікі ажурнага ткацтва з калекцыі Гарадоцкага дома раместваў і фальклора.

Ажурнае ткацтва — сетчатае разрэджанная структура палатна, якая складаецца з простых геаметрычных форм: квадратаў, прамавугольнікаў і палосаў. Гэтыя ручнікі называлі «рэдчыкі», а ў Гарадоцкім раене — «кісея». У красавіку 2013г. элементу нематэрыяльнай культуры «Традыцыя ажурнага ткацтва Гарадоцкага раена Віцебскай вобласці («кісея») нададзены статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.

Пабачыць цудоўную калекцыю можна з 9.00 да 18.00 штодня, акрамя панядзелка.

http://museum.by

Последние новости