haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

09.09.2016 09:40

1016 просмотров

16 комментариев

У Год культуры на Гарадоччыне ладзяць канцэртныя праграмы «Назад в СССР»

На працягу года Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці праводзіць агляд-конкурс мерапрыемстваў, прысвечаных Году культуры. Але дзіўным чынам сярод гэтых мерапрыемстваў апынулася праграма «Назад в СССР»

Сайт Гарадоцкага райвыканкама паведаміў, што 3 верасня Пальмінскі сельскі Дом культуры запрасіў усіх жадаючых у захапляльнае падарожжа ў часы СССР. У фае Дома культуры была арганізавана выстава рэчаў, адзення, посуду і нават мэблі 60-90 х гадоў. Працаваў буфет, прадстаўлены клубам нацыянальнай кухні «Сладушка», прылаўкі якога біліся ад бутэрбродаў са шпротамі і каўбасой, піражкоў з разнастайнымі начыннямі і іншымі пачастункамі той эпохі.

Канцэртная праграма «Назад в СССР», у выкананні артыстаў Пальмінскага СДК падарыла шмат эмоцый і акунула ў трапяткія настальгічныя ўспаміны жыхароў і гасцей аграгарадка папулярнымі песнямі таго часу.

Наступны этап агляду-конкурсу адзначае сайт райвыканкаму пройдзе 9 верасня ў гп. Езерышча. Заяўленая канцэртная праграма Езярышчанскага гарпасялковага Дома культуры таксама пройдзе ў стылі «рэтра». Удзел у канцэрце прымуць творчыя калектывы з г.Невеля Расійскай Федэрацыі.

Дзіўная канцэртная праграма «Назад в СССР» відавочна не мае ніякага дачынення да мэтаў дзейнасці Цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці, бо далей працягвае традыцыі «русского міра» ў незалежнай дзяржаве Рэспубліка Беларусь. Зразумела, што такая праграма не магла ўзнікнуць без згоды ідэолагаў Гарадоцкага раёна і не без згоды чыноўнікаў Віцебскага аблвыканкама.

Узнікае пытанне наколькі гэтая праграма «Назад в СССР» адпавядае сёняшняму курсу краіны на мягкую беларусізацыю, на ўмацаванне незалежнасці і суверэнітэта краіны дэкларуемы прэзідэнтам, калі ў працоўны час дзяржаўныя работнікі прапагандуюць каштоўнасці суседняй краіны, якая засталася спадкаемкай СССР?

Замест настальгіі па СССР дзяржаўным культурным і адукацыйным установам варта прапагандаваць нашу традыцыйную беларускую культуру, пашыраць яе сярод моладзі. Каб моладзь расла патрыётамі Беларусі сярод яе варта выхоўваць павагу да нацыянальнай культуры. І найлепшай формай павагі да нашай спадычны, як ў навучальных калектывах, так і ў працоўных мог ты стаць агульнараённы конкурс «З песняй жыве народ!». Дарэчы ў 90-я гады такі конкурс на Гарадоччыне сярод педагагічных калектываў з поспехам і праходзіў.

Леанід Гаравы

Фота з сайта: http://gorodok.vitebsk-region.gov.by

Последние новости