haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

15.09.2016 09:44

828 просмотров

0 комментариев

Гарадоцкія народныя майстры і артысты прадставілі Віцебшчыну ў Лодзінскім ваяводстве

Гарадоцкія народныя майстры і артысты прадставілі Віцебскую вобласць у якасці аднаго з рэгіёнаў-партнёраў Лодзінскага ваяводства. Яны прынялі ўдзел у традыцыйным маштабным міжнародным мерапрыемстве, рэгіянальным Лодзінскім «міксеры», які адбыўся 4 верасня

— «Міксеру» папярэднічалі два мерапрыемствы, — распавядае ўдзельнік творчай паездкі, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольга Каўрыга. — Вакальны ансамбль «Радасць» цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці выступіў у Культурным цэнтры моладзі г. Лодзь. Наступнае выступленне гэтага калектыву, а таксама выстава вырабаў народных майстроў Гарадоччыны, прэзентаваная народнымі майстрамі Дома рамёстваў і фальклору Марынай Гушча і Васілём Сіманковічам, прайшлі ў мястэчку Ксаверув. У асноўны дзень, калі ўся цэнтральная вуліца горада ператварылася ў кірмаш, на якой было арганізавана мноства канцэртных пляцовак, гандлёвых радоў і майстар-класаў па розных відах ручнога творчасці, мы сталі яе непасрэднымі ўдзельнікамі.

На тых жа канцэртных пляцоўках, што і гарадакчане, выступалі калектывы з Латвіі і Венгрыі. Прадстаўнікі розных народаў жыва цікавіліся культурай адзін аднаго, праяўлялі узаемную сімпатыю, знаёміліся і завязвалі творчыя кантакты. Нешматлікі калектыў з Гарадка пакарыў новых сяброў прывітаннем на польскай мове, пачастункамі пірагамі, прыгажосцю і сугуччам вакалу, дзіўным сола на гармоніку ў выкананні Уладзіміра Шакутёва, самабытнымі вырабамі майстроў, выкананымі ва ўунікальных тэхніках.

Супрацоўнікі польскага тэлебачання нават знялі відэасюжэт, галоўнымі героямі якога сталі ўдзельнікі вакальнага ансамбля «Радасць».

Нягледзячы на шчыльны графік выступленняў, гарадакчане паспелі пагуляць па вузкіх вулачках старой Лодзі. Яе называюць горадам чатырох культур — польскай, габрэйскай, нямецкай і рускай. Пашырыўшы уласны кругагляд, дэлегаты творчага «міксера», годна прадставілі на ім Віцебшчыну і пакінулі ў жыхароў краіны-суседкі цёплыя ўспаміны.

Саша Сямёнава.

http://www.garadvest.by

Последние новости