Конкурс уключаў шэсць творчых заданняў. У першым з іх, «Візітоўка», удзельнікі цікава, займальна распавялі пра сябе, творчых пошуках, працы і захапленні. Усе візітныя карткі суправаджаліся фотапрэзентацыяй сельскіх устаноў культуры.
Уменне хутка рэагаваць, прымаць рашэнні і знаходзіць выйсце з любой сітуацыі, якая можа ўзнікнуць на сцэне, пачуццё гумару і талент імправізатараў дырэктары змаглі праявіць ў конкурсе «Бліц». З азартам і задавальненнем акунуліся яны ў сваю любімую стыхію — гульню. Гульнявыя эпізоды, у якіх яны пастараліся задзейнічаць увесь залу для гледачоў, можна лічыць маленькімі шэдэўрамі майстэрства культарганізатараў. Яркія касцюмы і цікавы рэквізіт дадалі таму, што рабілася відовішчнасці.
Конкурс акцёрскага майстэрства прадэманстраваў уменне удзельнікаў пераўвасабляцца і прымяраць на сябе розныя вобразы, што так часта даводзіцца рабіць людзям нашай прафесіі ў паўсядзённай працы. Чаго тут толькі не было: яркія мініяцюры, бліскучыя пародыі і нават адноўленыя эпізоды з вядомых фільмаў.
Але гэтым здольнасці нашых культработнікаў не абмяжоўваюцца, што пераканаўча даказаў «Конкурс талентаў» з песнямі, танцамі, вершамі. Завяршаў праграму конкурс красамоўства «Люблю сваю працу», у якім удзельнікі павінны былі раскрыць усе нюансы прафесіі культработнікі, яе важнасць і значнасць для грамадства.
Кожны з дырэктараў паказаў сябе сапраўдным прафесіяналам сваёй справы. Прыемным адкрыццём конкурсу стала дырэктарка Кабішчанскага СДК Таццяна Прышчэпава, якая скончыла ў мінулым годзе вучылішча культуры і мастацтваў. Была адзначана сур’ёзная падрыхтоўка і ўдалы выступ дырэктараў Вархоўскага і Сцепанавіцкага СДК Святланы Хомчанка і Галіны Мілюхі. Пераможцам конкурсу стала дырэктарка Езярышчанскай ГПДК Наталля Грыгор’ева.
Конкурс яшчэ раз даказаў, што ў сферы культуры Гарадоччыны працуюць таленавітыя, захопленыя і па-сапраўднаму закаханыя ў сваю прафесію людзі.
Іна Ляўковіч, дырэктар ЦТКіНТ.
На здымку 1: Е. Палтынка. На здымку 2: С. Голяс, Н. Грыгор’ева, С. Шэнец. На здымку 3: В. Гарунова.