haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

23.10.2016 16:54

737 просмотров

0 комментариев

Гарашчэня, які абразіў Барадуліна, страціў працу і ў БДУ, і ў агенцтве нерухомасьці

Аляксандар Гарашчэня, які апублікаваў на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках абразьлівыя словы на адрас народнага паэта Рыгора Барадуліна, паведаміў газэце «Народная Воля», што больш не працуе ні ў БДУ, ні ў агенцтве «Акадэм-нерухомасьць».

«Зараз мне патэлефанавалі з БДУ і паведамілі, што працягнуць супрацоўніцтва са мной ня могуць. А ў агенцтве нерухомасьці я таксама больш не працую», — сказаў Гарашчэня.

На пытаньне газэты, ці сорамна яму за тое, што ён зрабіў, Гарашчэня адказаў:

«Зразумела, што гэта быў учынак, якім ганарыцца ніяк нельга. Трэба было калі і пісаць, то абыходзіцца бязь нейкіх брыдкіх выразаў. Але што зроблена, тое зроблена».

Свабода датэлефанавалася да Гарашчэні з нагоды публікацыі «Народнай Волі», але ён адмовіўся камэнтаваць сытуацыю.

У агенцтве «Акадэм-нерухомасць» карэспандэнту Свабоды пацьвердзілі, што Гарашчэня ў іх больш не працуе, але не патлумачылі, як даўно ён звольніўся і ў сувязі з чым.

«Ён у нас не працуе, а болей я вам інфармацыі даць не магу», — сказала прадстаўніца агенцтва.

Загадчыца катэдры кіраваньня нерухомасьцю Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Тацяна Барздова раней сказала Свабодзе, што Аляксандар Гарашчэня — ня штатны выкладчык катэдры, а выкладае як «пагадзінавік».

http://www.svaboda.org

Последние новости