haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

24.10.2016 09:35

770 просмотров

0 комментариев

Клубных устаноў на Гарадоччыне закрыта менш, чым у іншых раёнах Віцебшчыны

З пачатку стагоддзя ў Беларусі закрыта больш, чым трэць клубных устаноў культуры. Яшчэ больш закрыта гэтых устаноў на Віцебшчыне, але ў Гарадоцкім раёне гэты паказчык не такі сумны.

Нацыянальны статыстычны камітэт у Год культуры ў сваім зборніку «Рэгіёны Рэспублікі Беларусь» апублікаваў даныя аб становішчы сістэмы клубных устаноў у краіне. Статыстычныя даныя сведчаць, што на Беларусі ў 2000 годзе было 4654 клубных установы, а ў 2014 годзе іх засталося толькі 3054 або 65,6% ад наяўнасці на пачатак стагоддзя. Найбольшае скарачэнне клубных устаноў адбылося на Гродненшчыне, дзе засталося крыху больш паловы ад ранейшай колькасці — 53,9% і на Віцебшчыне — 62%, а найбольшая колькасць засталася ў Мінску — 74,2% і ў Брэсцкай вобласці — 72%.

На Віцебшчыне найбольшае скарачэнне месцаў папулярызацыі культуры адбылося ў Глыбоцкім, Пастаўскім, Сененскім, Талачынскім раёнах і г. Віцебску, дзе устаноў засталося не больш за палову. Пры гэтым у Талачынскім раёне іх скарачэнне адбылося з 42 устаноў да 19.

У Гарадоцкім раёне ў 2000 годзе было 40 клубных устаноў, а ў 2014 засталося 27 або 67,5% ад пачатку стагоддзя. Гэты паказчык вышэй нацыянальнага і абласнога ўзроўняў, але саступае ўзроўню Шумілінскага раёна. Тут на пачатку стагоддзя было 25 клубаў, потым іх колькасць узрасла да 26 і толькі ў 2014 годзе скарацілася да 22. Гэта 88% ад ўзроўня 2000 года.

Л. Антонаў

Последние новости