haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

13.11.2016 08:50

1158 просмотров

0 комментариев

У Гарадку працуе выстава «Свята народнага касцюма»

Так называецца чарговая выстава, якая была прэзентавана ў выставачнай зале Дома рамёстваў і фальклору ў КАЦ «Гарадок». Сёлетні плён працы яе арганізатараў, супрацоўнікаў гэтай установы культуры, надзвычай паспяховы.

Узгадаем: яны ўзялі гран-пры за аднаўленне традыцыйнага касцюма на свяце-конкурсе народнага касцюма «Шыўкі майстэрства», якое праходзіла ў рамках фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Шэраг касцюмаў, якія пакарылі высокае журы, і іх дэталі сталі экспанатамі выставы, якую захавальнікі народных традыцый прапаноўваюць да ўвагі землякоў.

Кашулі, спадніцы, сукенкі, сарафаны, паясы, саяны, фартухі, картузы, лапці, пастолы, якія тут прадстаўлены, выклікаюць непадробнае захапленне. Усе яны — і традыцыйныя, і стылізаваныя — зроблены паводле артэфактаў, знойдзеных выключна ў Гарадоцкім раёне. Экспедыцыйная, даследчая, аднаўленчая работа ў гэтым накірунку вялася ў Доме рамёстваў і фальклору літаральна з яго адкрыцця ў 1985 г. Паколькі народны касцюм спалучае ў сабе розныя віды дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: ткацтва, вышыўку, вязанне і інш., — рукі да ўвасаблення калекцыі прыклалі ўсе майстры. Іх імёны і работу дырэктар установы М.Л. Гушча ўзгадала з вялікай удзячнасцю. На выраб касцюмаў «захварэлі» ўсе. Напрыклад, для стварэння калекцыі з набіўным малюнкам майстар Іван Каратаеў за сціслы тэрмін асвоіў новую для сябе тэхналогію, стварыў пяць набоек. Адну з іх, невялікую дошчачку з набітымі ў пэўным арнаменце 600 цвічкамі, можна ўбачыць на выставе — уражвае. Тут жа — кросны, пяльцы, іголкі, ніткі, якія ва ўмелых руках становяцца прыладамі стварэння адзення, якое насілі нашы продкі.

— Пятнаццаць год наш майстар Вольга Рэут вядзе гурток народнага касцюма, — зазначыла Марына Гушча. — Яна дасканала ведае пра народнае адзенне ўсё. Цяпер мы адкрылі гурток сувенірнай лялькі, дзе з задавальненнем займаюцца дзеці. Яны вырабляюць тыя ж касцюмы, толькі ў мініяцюры — так мы перадаём тое, чаму навучыліся самі, наступным пакаленням.

На адкрыцці выставы вельмі дарэчы прыйшліся «свадебные» песні ў выкананні кіраўніка народнага фальклорнага гурта «Глейна» Ліліі Рэзкінай. Тым больш, што цэнтральныя экспанаты — маладыя, з ног да галавы апранутыя ў адпаведнасці з патрабаваннямі да гарадоцкіх касцюмаў «кінягіні» і жаніха. У іх уборах зашыфравана пэўная сімволіка. Напрыклад, чырвоныя кветачкі ў вянку маладой сведчаць аб тым, што ў яе жывыя і мама, і тата (ружовыя кветкі азначалі б, што ў дзяўчыны няма аднаго з бацькоў, белыя — што яна сірата), у арнаментах вышыўкі, якой аздоблены іх кашулі, занітаваны сімвалы душы і сонца. Іншыя тонкасці вы зможаце спазнаць, калі завітаеце на «Свята народнага касцюма» — запрашаем!

Святлана ЯКАЎЛЕВА.

На здымку: на прэзентацыі выставы. Фота аўтара.

http://www.garadvest.by

Последние новости