haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

24.11.2016 13:17

1273 просмотра

0 комментариев

26 лістапада ў Гарадку адбудзецца Свята танца «Прыдзвінскія карункі», а таксама канцэрт артыстаў з Вялікіх Лук

VII абласны агляд-конкурс харэаграфічных калектываў «Прыдзвінскія карункі», прысвечаны заслужанаму дзеячу мастацтваў Рэспублікі Беларусь І.А. Серыкаву, адбудзецца ў суботу, 26 лістапада, у Гарадоцкім ГДК. Пасля яго з танцамі выступяць самадзейныя артысты з Вялікіх Лук

Наш раён прадставяць народны ансамбль песні і танца «Яблынька» Гарадоцкага ГДК і выхаванцы вакальна-харэаграфічнага аддзялення дзіцячай школы мастацтваў г. Гарадка, ансамбль «Задоринки».

Да нас прыедуць больш за паўтысячы танцораў, у мерапрыемстве прымуць удзел 30 калектываў. Сярод іх — заслужаныя аматарскія калектывы цэнтра культуры «Віцебск», «Зорька» і «Лявоніха», народныя калектывы Віцебскага каледжа культуры і мастацтваў: ансамбль «На ростанях» і студыя сучаснага танца Ірыны Бухавецкай, узорныя калектывы Новалукомльскага ДК энергетыкаў «Светлячок» і Наваполацкага цэнтра культуры «Прыдзвінскія россыпы».

Танцавальныя спаборніцтвы ў трох намінацыях: «Лепшае выкананне аўтарскіх танцаў заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь І.А. Серыкава», «Лепшая новая балетмайстарская пастаноўка беларускай накіраванасці», «Эстрадныя танцы з адлюстраваннем нацыянальнай тэматыкі і нацыянальнай беларускай культуры» — пачнуцца ў 11 гадзін.

У 14 гадзін перад гарадоцкім гледачом па-за конкурсам выступяць расійскія сябры — самадзейныя артысты ДК імя Леніна з Вялікіх Лук. Нас чакае гадзінная канцэртная праграмма ў выкананні ўзорнага харэаграфічнага калектыву «Жамчужына», народнага вакальнага ансамбля «Традыцыя», адмысловага саліста Дзмітрыя Лаўрэнава і іншых гасцей.


Святлана ЯКАЎЛЕВА. http://www.garadvest.by/2016/11/vii-ablasny-aglyad-konkurs-prydzvinskiya-karunki-adbudzecca-26-listapada/#more-9161

Аб’явы з групы «ГДК — Гарадок»: https://vk.com/gdk_official

Последние новости