haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

05.12.2016 08:20

704 просмотра

0 комментариев

Звінелі гарадоцкія цымбалы ў Маскве

У фінале Усерасійскага фестывалю-конкурсу «Крыштальныя зорачкі», што праходзіў 15 лістапада ў Маскве, у якасці ганаровага госця ад Беларусі прыняла ўдзел наша таленавітая зямлячка Ганна Жэгуловіч

Выхаванка Дзіцячай школы мастацтваў г. Гарадка (настаўнік М. Сахвановіч) выступіла на вялікай сцэне Дзяржаўнай цэнтральнай канцэртнай залы «Расія» з музычнай кампазіцыяй з сюіты «У свеце танца» В. Таўпека «Блюз і Тарантэла», згулянай ёю на цымбалах.

Ганаровае права прадстаўляць нашу краіну на фестывалі юная городокчанка атрымала, прайшоўшы сур’ёзны відэаадбор і абышоўшы творчых супернікаў з усёй рэспублікі.

Ганна Навумава.

Фота са старонкі А. Жэгуловіч: https://vk.com/id260305485

http://www.garadvest.by

Последние новости