haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

15.12.2016 08:59

673 просмотра

0 комментариев

У Гарадоцкім ГДК адбудзецца раённы конкурс «Стымул» сярод маладых працаўнікоў

20 снежня ў Гарадоцкім гарадскім Доме культуры пройдзе раённы конкурс «Стымул», удзел у якім возьмуць маладыя работнікі ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў Гарадоцкага раёна. Арганізатары мерапрыемства — аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

За маладымі — будучыня горада, раёна, краіны. Таму неабходна падтрымліваць іх ініцыятывы, выяўляць перспектыўных маладых людзей і развіваць іх творчую і сацыяльную актыўнасць.

Так пяцёра маладых работнікаў розных сфер дзейнасці вырашылі гучна заявіць пра сябе, выкарыстоўваючы для гэтага пляцоўку «Стымул». Дзмітрый Булдакоў больш за пяць гадоў працуе ў Пальминском СДК. Андрэй Жураўлёў прыйшоў працаваць у Гарадоцкі лясгас дзевяць месяцаў таму. Алеся Клешч пяць гадоў гадуе дзетак у яслях-садзе № 3 г.Гарадка. Анастасія Няфёдава чатыры гады лечыць хворых у якасці медыцынскай сястры мясцовай райбальніцы. Аксана Сяргеева парадку двух гадоў дапамагае людзям як спецыяліст ТЦСАН. Усе маладыя работнікі з’яўляюцца членамі прафсаюзных пярвічак працоўных калектываў, якія яны прадстаўляюць.

У конкурснай праграме «Стымул» — чатыры этапы. Падчас першага і другога з іх ўдзельнікі раскажуць пра сябе і сваёй прафесіі. Падчас трэцяга прапануюць ідэі па добраўпарадкаванні, выкажуцца па сацыяльных, эканамічным, экалагічным і іншым грамадска-значных тэмах. Лепшыя ініцыятывы будуць разгледжаны і, магчыма, рэалізаваныя. У завяршэнні праграмы маладыя работнікі прадставяць на суд журы і гледачоў свае творчыя нумары.

Пераможцаў і ўдзельнікаў чакаюць каштоўныя прызы ад арганізатараў конкурсу.

Л. Антонаў

http://gorodok.vitebsk-region.gov.by

Фота: Леанід Кузняцоў

Последние новости