haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

16.12.2016 08:28

580 просмотров

0 комментариев

Гарадоцкі ГДК запрашае на творчы вечар Мікалая Фаміна

Мікалая Фаміна (на здымку), майстра вытворчага навучання ГДПТКСВ імя І.В. Дарошчанкі, гарадоцкая публіка больш ведае як выдатнага самадзейнага спевака. Многія гады ён радуе аматараў эстрады выкананнем шлягераў.

Чарговы раз Мікалай збірае сяброў у Гарадоцкім ГДК 17 снежня на творчую справаздачу з нагоды свайго юбілею.

Нумары ў выкананні мэтра мясцовай сцэны будуць чаргавацца з выступленнямі яго сяброў і аднадумцаў, салістаў Дома культуры А. Пулярова, П. Качанава, В. Пракоф’евай, А. Грыбалёвай, узорнай студыі бальнага танца «Гармонія» пад кіраўніцтвам Т. Сіманковіч.

На пытанне, хто больш за іншых будзе хвалявацца за яго ў зале, Мікалай усміхнуўся:
— Тая, хто так моцна перажывае, хутчэй за ўсё застанецца дома — надта нервуецца. Гэта мая любімая жонка Лёля.

Сямейная пара абвяргае меркаванне, што творчыя людзі непастаянныя ў асабістых адносінах. Разам яны ідуць па жыцці 36 гадоў, і «палавінка» Мікалая падтрымлівае яго захапленне, жаданне дарыць людзям радасныя імгненні. Думаецца, немалы яе ўклад і ў тое, каб спявак заўсёды быў элегантным, выходзячы на сцэну.

— Раней я прытрымліваўся правіла набываць новы ўбор да кожнай традыцыйнай навагодняй заказной дыскатэкі, — успамінае Мікалай. — Стараюся і знешнім выглядам, і манерамі, а галоўнае — шчырым выкананнем заваяваць прыхільнасць залы. Думаю, удаецца.

Рэпертуар М. Фамін выбірае па сваім гусце, не пераймаючы вобраз пэўнай медыйнай асобы, карыстаючыся выключна сімпатыямі да музычнага твора. Рэпеціруе пад фанаграму-мінус не толькі ў сценах ГДК, часта — проста ў машыне.

Тыя, хто ведаюць Мікалая, ведаюць і тое, што ён больш за ўсё іншае любіць спяваць і гатовы рабіць гэта днямі навылёт. Юбілейны вечар чалавек, здольны ўзняцца над будзённасцю, падзеліць са сваёй публікай — падтрымаем яго!

Святлана ЯКАЎЛЕВА.

http://www.garadvest.by

Последние новости