haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

19.12.2016 17:53

1090 просмотров

17 комментариев

У Гарадку зноў усталявалі навагоднюю ёлку з чырвонаармейскай зоркай. Фотафакт

19 снежня на цэнтральнай плошчы Гарадка камунальныя работнікі ўсталявалі галоўную ёлку Гарадоччыны з чырвонаармейскай зоркай на вяршыне.

Напрыканцы мінулага тыдня ў пятніцу працаўнікі Гарадоцкага прадпрыемства кацельняў і цеплавых сетак даставілі пад аховай ДАІ навагоднюю ёлку на цэнтральную плошчу Гарадка.

Сёння 19 снежня ёлка была ўсталявана і на яе вяршыні камунальныя работнікі замацавалі чырвоную зорку.

Гэта дзіўная рэч адбылася на 26 годзе існавання незалежнай Рэспублікі Беларусь, дзе увесь гэты час адзначаецца на дзяржаўным узроўні Ражство, як каталіцкае — 25 снежня, так і праваслаўнае — 7 студзеня. І таму дзіўна бачыць на вяршыні навагодняй ёлкі адзін з сімвалаў савецкай ўлады пры якой масава рэпрэсіраваліся хрысціянскія святары, а афіцыйнай часткай ідэалогіі быў атэізм. Але гэтая недарэчная з’ява адбываецца кожны снежань пры маўклівай згодзе найперш праваслаўных святароў, якія карыстаюцца значнай падтрымкай дзяржавы.

Відавочна, што хрысціянскаму святу Ражства павінна адпавядаць на вяршыне навагодняй ёлкі віфлеемская васьмікутная зорка, а не сімвал часоў рэпрэсіі вернікаў веры хрысціянскай — пяцікутная савецкая зорка.

Леанід Гаравы, фота аўтара.

Последние новости