haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

20.12.2016 19:07

1005 просмотров

0 комментариев

На Гарадоччыне ўшанавалі памяць Максіма Багдановіча

Вянок Максіму Багдановічу з нагоды 125-годдзя напярэдадні дня яго нараджэння, які адзначаўся 9 снежня, падарылі гарадоцкія аматары творчасці класіка беларускай літаратуры, паэта, празаіка, літаратуразнаўца, публіцыста, перакладчыка.

«Радок, прысвечаны Максіму»

назвалі вечар, які 7 снежня прайшоў у літаратурна-музычнай гасцёўні раённай бібліятэкі, яго арганізатары. Ушанаваць памяць паэта прыйшлі навучэнцы і настаўнікі СШ № 1 г. Гарадка, супрацоўнікі культурна-асветніцкага цэнтра «Гарадок», аматары беларускай літаратуры.

Акунуцца ў свет дзяцінства, юнацтва, адчуць атмасферу жыцця М. Багдановіча дапамагла прэзентацыя, якая суправаджала мерапрыемства. Вядучыя Н. Мухіна і Л. Зайцава расказвалі аб жыцці і творчасці паэта, гаварылі аб яго незвычайным літаратурным таленце. Вялікую цікаўнасць у прысутных выклікала выступленне бібліятэкара К. Банадысевай. Яна расказала аб шматграннай дзейнасці паэта, гісторыі напісання адзінага прыжыццёвага зборніка паэзіі М. Багдановіча «Вянок», пазнаёміла прысутных з кнігамі і артыкуламі, якія тычацца творчасці юбіляра.

Музычнае суправаджэнне мерапрыемства забяспечылі выканаўцы з ЦТКіНТ раёна, ГДК, ДзШМ г. Гарадка.

Гучалі вершы і відэазапісы песень на вершы М. Багдановіча. Напрыканцы вечара ў даніну яго памяці запалілі свечку.

— Смерці ў паэта няма,

— сцвярджалі навучэнцы СШ № 2 г. Гарадка падчас урачыстых мерапрыемстваў, што прайшлі ў навучальнай установе ў памяць Максіма Багдановіча. Іх было багата: у 5 «А» адбылося пасяджэнне літаратурнай гасцёўні «Вечна юны, як наша зямля...», у 8 «А» — урок-прысвячэнне «Смерці ў паэта няма — ёсць нараджэнне», дзесяцікласнікі пісалі лісты паэту, вучні 5-11 класаў выпускалі літаратурныя газеты, удзельнічалі ў конкурсе на лепшага чытальніка вершаў паэта, навучэнцы 6-9 класаў былі ў віртуальным падарожжы па мясцінах, звязаных з жыццём і творчасцю песняра, глядзелі тэматычныя фільмы. Каманды 8-11 класаў у конкурсе «Што? Дзе? Калі?» змагаліся за права называцца лепшымі знаўцамі жыцця і творчасці любімага паэта.

Пераможцы медыяконкурсу

З усіх школьных сцэн з 8 лістапада па 6 снежня гучалі вершы М. Багдановіча: прыхільнікі яго паэзіі ўдзельнічалі ў медыяконкурсе на лепшага чытальніка вершаў паэта-юбіляра. На першым этапе вучні дэманстравалі свае артыстычныя здольнасці ва ўстановах адукацыі, на другі, раённы, былі дасланы відэазапісы выступленняў лепшых. 1-е месца ў раённым туры занялі: К. Тутава, Я. Мазжарава (СШ № 1 г. Гарадка), П. Люкшына (СШ № 2 г. Гарадка); 2-е — У. Войлакава (СШ № 2), П. Александроў, А. Печкароў (Бычыхінская СШ); 3-е месца — Д. Емяльянава, М. Максімаў (СШ № 2), Д. Памырляну, Д. Башмакова (Бычыхінская СШ), А. Башмакова (СШ № 1). Удзячнасцямі адзначаны вучні Бычыхінскай СШ В. Бронская і Я. Башмакоў, У. Васільеў і В. Васільева з Вархоўскай БШ.

Неўміручыя радкі Максіма Багдановіча застануцца ў памяці вучняў, а яго жыццё — подзвіг у імя народа — стане прыкладам служэння сваёй Айчыне.

Саша СЯМЁНАВА.

На фота: Л. Рэзкіна і У. Шакуцёў, а таксама Г. Жэгуловіч з сайта: http://gcb.belcult.by

Матэрыял з http://www.garadvest.by


Последние новости