haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

25.12.2016 09:58

1435 просмотров

0 комментариев

У Гарадку адбылося шэсце каманд Дзедаў Марозаў і Снягурак і прадстаўленне на плошчы. Фотарэпартаж — 2 частка.

Прапануем увазе чытачоў фотарэпартаж з прадстаўлення Дзедаў Марозаў, Снягурак і іх каманд на цэнтральнай плошчы Гарадка і запальванне аганькоў на раённай ёлке. Прадстаўленне адбылося 23 снежня.

Па традыцыі перад Новым годам па цэнтральных вуліцах Гарадка адбылося шэсце Дзедаў Марозаў і Снягурак, а потым іх прадстаўленне на цэнтральнай плошчы перад шматлікімі гледачамі.

Найбольш масава былі прадстаўлены каманды Дзедаў Марозаў і Снягурак Гарадоцкага агратэхнічнага і Гарадоцкага прафесійна-тэхнічнага каледжаў, якія адкрывалі прадстаўленне і каманда Цэнтра дзяцей і моладзі, якая закрывала прадстаўленне.



Іншыя навагоднія каманды былі прадстаўлены меншай колькасцю ўдзельнікаў мусіць за выключэннем Пальмінскага СДК ды і шмат хто з іх карыстаўся паперкамі дабы не забыцца віншавальных слоў.

Напрыканцы прадстаўлення адбыліся танцы Снягурак і Дзедаў Марозаў, якія вядучай былі прадстаўлены як флэш-мобы. А потым па традыцыі з трэццяга разу запалілі агеньчыкі на раённай ёлке і арганізавалі карагод каля яе.

Леанід Гаравы, фота аўтара.

Последние новости