haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

20.01.2017 18:37

1309 просмотров

0 комментариев

На Гарадоччыне адзначылі Вадохрышча — Хрышчэнне Ісуса Хрыста

19 студзеня праваслаўны свет адзначыў Хрышчэнне Госпада нашага Іісуса Хрыста. Гэта адно з двунадзесятых святаў, якое адзначаецца не менш урачыста, чым Каляды. Свяціцель Іаан Залатавуст піша, што «не той дзень, у які нарадзіўся Збавіцель, трэба назваць яўленнем, але той, калі Ён хрысціўся. Не праз нараджэнне Сваё Ён усім зрабіўся вядомым, а праз хрышчэнне, таму і Богаяўленнем называецца не той дзень, у які Ён нарадзіўся, а ў той, у які хрысціўся».

Напярэдадні Вадохрышча, 18 студзеня, і непасрэдна ў свята, з асаблівай урачыстасцю Царква здзяйсняе вялікае асвячэнне вады (у адрозненне ад малога асвячэння, якое адбываецца некалькі разоў на год), падчас якого вада мяняе сваю структуру і набывае ўласцівасць не псавацца на працягу доўгага часу. Калі дадаць крыху свянцонай вады да звычайнай, яна перадае свае ўласцівасці ўсяму аб’ёму вадкасці. Лячэбныя ж і іншыя цудадзейныя якасці яна набывае, як сцвярджаюць святары, па веры таго, хто яе ўжывае. Шчыра верыш, з малітвай і глыбокай пашанай глытаеш — дык маеш станоўчы вынік.

Набожныя прыхаджане імкнуцца ў гэты дзень назапасіць святую ваду на цэлы год, каб яе хапіла да наступнага Вадохрышча, а, прыходзячы дадому, акрапляюць ёю сваё жытло. Вада асвячаецца і ў спецыяльна напоўненых ёмістасцях, і ў крыніцах, і ў калодзежах, і на вадаёмах, куды накіроўваецца хросны ход.

Для акунання ў ільдзе высякаецца крыжападобная палонка — іардань. У яе акунаюцца, каб змыць грахі. Дарэчы, святары не настойваюць на купанні ў іардані, вернікі робяць гэта выключна па сваім жаданні, перахрысціўшыся, з малітвай тройчы акунаючыся з галавой у сцюдзёную святую ваду.

Святлана ЯКАЎЛЕВА.

На здымках: вялікае асвячэнне вады ля храма Святога Андрэя Першазваннага; купанне ў іардані.

http://www.garadvest.by

Последние новости