haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

22.01.2017 10:44

739 просмотров

0 комментариев

Конкурс «Шоў Дзядоў Марозаў на стары Новы год» адбыўся ў Езярышчы

14 студзеня ў Езярышчанскім ГПДК прайшоў фінальны этап раённага конкурсу Ёлка-фэст «Шоў Дзядоў Марозаў на стары Новы год». Арганізатарам конкурсу выступіла ДУК «Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці».

Удзел у фінале прынялі каманды Езярышчанскай гарпасялковага Дома культуры, Бычыхінскага, Верамеяўскага і Вархоўскага сельскіх Дамоў культуры. Камандам трэба было арыгінальна прадставіць сябе ў конкурсе «Візітная картка», задзейнічаць у гульнявых праграмах гледачоў і выступіць з лепшым віншаваннем-пажаданнем.

Па выніках усіх конкурсаў «Лепшай Навагодняй камандай» была прызнана каманда Езярышчанскай ГПДК. Другое месца заняла каманда Вархоўскага СДК. Трэцяе месца падзялілі паміж сабой каманды Веремеяўскага і Бычыхінскага сельскіх Дамоў культуры. У намінацыі «Лепшы Дзед Мароз» перамог Кутузаў Віктар (Вархоўскі СДК). «Лепшай Снягуркай» была прызнана Мамыкіна Алена (Езярышчанскі ГПДК). Пераможцам уручаны дыпломы і салодкія падарункі ад арганізатара конкурсу.

У рамках мерапрыемства для гледачоў было разыграна два шчаслівых білета. Падарункі для пераможцаў былі прадастаўлены індывідуальным прадпрымальнікам Емяльянавай Вольгай Барысаўнай.

Л. Антонаў

Паводле: http://gorodok.vitebsk-region.gov.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст