haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

27.01.2017 17:23

885 просмотров

0 комментариев

У Гарадоцкім каледжы праходзіць выстава тэхнічнай творчасці — «Свет захапленняў»

З 25 студзеня па 17 лютага 2017 года ў Гарадоцкім аграрна-тэхнічным каледжы праходзіць першы этап агляду тэхнічнай і дэкаратыўна — прыкладной творчасці навучэнцаў і работнікаў каледжа.

Гэты агляд праводзіцца штогод з мэтай выяўлення і падтрымкі таленавітай моладзі, далучэння вучняў і супрацоўнікаў каледжа да творчай дзейнасці. Работы, прадстаўленыя на агляд, адлюстроўваюць розныя напрамкі вольнага часу навучэнцаў, супрацоўнікаў і выкладчыкаў, выкананыя ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнай творчасці.

Самыя цікавыя і яркія работы будуць накіраваны для ўдзелу ў другім этапе абласнога злёту тэхнічнай і дэкаратыўна-прыкладнай творчасці навучэнцаў і работнікаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Актыўны ўдзел у прадастаўленні экспанатаў прымаюць: Галынская Р.А., Сіманковіч В.П., Смірноў А.А., Бендзікаў А.М., Петухоў В.У., Філіпаў А.В.

Паводле інфармацыі http://ggatk.by

Последние новости