haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

19.02.2017 16:14

8237 просмотров

1 комментарий

У Вараб’ёвых гарах на спартыўна-мастацкім свяце «Віцебская лыжня-2017» жыхары атрымалі шматлікія пазітыўныя ўражанні. Фотасесія

18 лютага на спартыўна-мастацкім свяце «Віцебская лыжня-2017» у Вараб’евых гарах адначасова з лыжнымі спаборніцтвамі дзейнічала разнастайная культурна-спартыўная праграма, а таксама была прадстаўлена самадзейная творчасць шматлікіх клубаў устаноў культуры, як у прыкладным мастацтве, так і ў кулінарыі.

Учора мы паведамлялі аб перамозе каманды Гарадоцкага райвыканкаму ў лыжнай эстафеце, а зараз прадстаўляем увазе невялікую фотасесія з абласнога свята «Віцебская лыжня-2017» ў культурна-забаўляльным накірунку.

Святочны настрой адчуваўся яшчэ на падыходзе да лыжаролернай трасы, калі магчыма было сустрэць наражаных персанажаў. А пры уваходзе на трасу былі прадстаўлены снегавыя фігуры, каля якіх адпачываючыя маглі зрабіць фотаздымкі.

Напачатку спартыўных стартаў да ўдзельнікаў сстартаў завітаў алімпійскі Мішка, які застаўся яшчэ з савецкіх часоў. З самаго спартыўнага свята рыхтавалі рэпартажы шматлікія журналісты, а ў небе вёў здымку дрон.

Непасрэдна каля стартавага гарадка на беразе Лугавога возера размясцілі шматлікія рады з прадукцыяй народных промыслаў, а таксама сцэна для выступаў артыстаў мастацкай самадзейнасці Віцебшчыны.

Напрыклад, народны клуб аматараў беларускай нацыянальнай кухні «Бараболя» з Вярхоўскага СДК Бешанковіцкага раёна прэзентаваў свае адмысловыя разнастайныя напоі: каб і выпіць, каб і палячыцца.



Для дзяцей на свяце была магчымасць прыняць удзел у эстафеце на тазіках, або пракаціцца на цюбінгах (кошт 3руб. за 1 гадзіну), або на саматужнай каруселі. і г.д.

На лёдзе возера Лугавое развярнуліся ўпартыя спаборніцтва па міні-футболу на снезе.

Гарачым, смачным харчаваннем па даступных коштах забяспечвалі ўдзельнікаў свята працаўнікі Гарадоцкага райспажыўтаварыста, школьных устаноў райцэнтра, гарадоцкай птушкафабрыкі. . Магчыма было адведаць смачныя дранікі, уху коштам па 1,2 — 1,5 руб., а таксама паласавацца шашлыкамі..

Пасля навагодняга зацішша жыхары Віцебшчыны з радасцю правялі суботні дзень на Гарадоччыне ў Вараб’ёвых гарах, дзе артысты ўжо віталі вясну...

Леанід Гаравы, фота аўтара...

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий: