haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

19.04.2017 08:08

362 просмотра

1 комментарий

Гарадоцкія майстры атрымалі два дыпломы 1-й ступені на абласной выставе-конкурсу «Шыўкі майстэрства»

Два дыпломы 1-й ступені прывезлі з абласной выставы-конкурсу «Шыўкі майстэрства» майстры Гарадоцкага Дома рамёстваў і фальклору. Яны атрыманы ў намінацыях «За рэканструкцыю зімовага строя ў адпаведнасці з мясцовай традыцыяй» і «За лепшую калекцыю ткацтва». Пра гэта піша «Гарадоцкі веснік»


Мужчынскі касцюм складаўся са святочнага насова (адзенне накшталт паліто), тканага пояса і саламянага картуза. Жаночы — з курты (таксама адзенне накшталт паліто), аздобленай шнурам, андарака (спадніцы) і хусты. Усе тканіны для іх з ільняных і шарсцяных нітак саткалі Марына Гушча і Яніна Кліменка. Пашыла адзенне Святлана Уласава — выключна ўручную, а картуз з саломы спляла Вольга Рэут.

Чарговы раз нашы майстры скараюць адданасцю сваёй справе, густам і вернасцю традыцыям. Іх далейшаму плёну можа паспрыяць, калі вы прадставіце ім знойдзеныя ў сямейных фотаархівах здымкі з выявамі адзення (яго фрагментаў) ранейшых часоў. Рэканструяваць тканіны, выраб якіх быў уласцівы менавіта для нашага рэгіёна, дапамогуць нават маленькія іх лапікі, якія могуць захоўвацца ў куфрах вашых бабуль — калі ласка, прынясіце гэтыя рэчы ў Дом рамёстваў у якасці ўзору.

Саша СЯМЁНАВА.

На здымку: дэманструецца калекцыя верхняга адзення, створаная Гарадоцкім Домам рамёстваў і фальклору.

http://www.garadvest.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий: