haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

17.05.2017 09:07

237 просмотров

0 комментариев

У Міжнародны дзень музеяў Гарадоцкі краязнаўчы музей прызентуе вялікую праграму пры бясплатным уваходзе.

18 траўня з 9.00 — 21.00 адбудзецца Дзень адчыненых дзвярэй у Гарадоцкім раённым краязнаўчы музеі ў рамках Міжнароднага дня музеяў-2017. У гэты час наведванне музея — бясплатнае.

У межах Міжнароднага дня музеяў-2017 у нашым музеі магчыма наведаць пастаянныя экспазіцый і выстаы музея: аддзел прыроды (два залы), залу этнаграфіі і народных рамёстваў Гарадоччыны, выставы «Нашы славутыя землякі» і «Дарогамі Перамогі».

Супрацоўнікі музея арганізуюць пешаходныя экскурсіі ў цэнтры горада (мемарыял «Неўміручасць», алея ліхтароў, помнікі паэме «Тарас на Парнасе» і яе аўтару нашаму земляку К. Вераніцыну, гісторыя вуліц і будынкаў горада і г.д.).

У салоне анімалістаў (аддзел прыроды) адбудзецца выстава «Я малюю родную прыроду», а таксама гульня-віктарына «Лясныя Рабінзоны», якую падрыхтавала мастацкае аддзяленне ДШМ.

У лекцыйнай зале на другім паверху адбудзецца тэматычная віктарына «Гісторыя нашага горада» і дзейнічае фотавыстава «Падарожжа па старым Гарадку».

У 16 гадзінаў адбудзецца падвядзенне вынікаў дабрачыннай акцыі «Падары музею экспанат». У музеі таксама будзе арганізаваны продаж сувеніраў Дома рамёстваў і фальклору і бяспройгрышная латарэя.

Наведвальнікі музея маюць магчымасць паглядзець спектакль народнага тэатра ГДК і дзіцячага тэатра «Форум» ДШМ па п’есе Асі Катляровай «Душа фарфоравага кубка» (выставачная зала I паверх) пачатак у 19.00.

Таксама ўпершыню адбудзецца паказ музейных прадметаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны на выставе «Дарогамі Перамогі».

Л. Антонаў

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст