Па традыцыі апошніх гадоў свята паэзіі распачынаецца каля помніка паэмы «Тарас на Парнасе» ў цэнтральным скверы райцэнтра. Гасцінныя гаспадары свята роаспачалі яго з вітання караваямі 16 калектываў мастацкай самадзейнасці, якія прыехалі ў Гарадок не толькі з Гарадоччыны, але і з розных куткоў Віцебшчыны і Расійскай Федэрацыі на свята «Гарадоцкі Парнас».


Пасля гэтага ад помніка паэме ў велапрабег накіраваліся роварысты па маршруту «Сцежкамі Тараса», які пралягае і праз Радзіму Канстанціна Вераніцына в. Астраўляны.


Шанаванне славутай паэмы працягнулі навучэнцы і выкладчыкі Гарадоцкага аграна-тэхнічнага каледжа, якія зладзілі акцыю «Чытаем паэму разам».



Потым асноўныя дзеі перамясцілі ад помніка ў дзіцячы парк, дзе адбылося адкрыццё свята з падняццем яго сцяга. І варта адзначыць, што упершыню арганізатары свята паступілі правільна даручыўшы падняць сцяг кіраўніку раёна Пятру Карабачу і нашаму вядомаму земляку, паэту Уладзіміру Скарынкіну.



Па традыцыі на канцэртнай пляцоўцы адбыўся святочны канцэрт з удзелам артыстаў як Гарадоччыны, так і артыстаў з аграгарадкоў Віцебшчыны.
Жыхары і госці Гарадка мелі магчымасць пабачыць панадворкі ўсіх сельсаветаў Гарадоччыны, гандлёвыя рады Дома рамёстваў, прадпрыемстваў і арганізацый Гарадка.






Суботняе сонечнае надвор’е спрыяла святу, якое стала традыцыйным і будзе далей рыхтавацца да свайго юбілейнага 10 раза.
Леанід Гаравы, фота аўтара.