haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

26.09.2017 13:00

8812 просмотров

3 комментария

У гэту суботу ўпершыню ў Гарадку на лыжаролернай трасе спартыўна-музычны фэст GORODROK

30 верасня з 15 гадзінаў на лыжаролернай трасе ў Гарадку адбудзецца спартыўна-музычны фестываль GORODROK. У музычнай частцы фестываля хэдлайнерам выступіць група «Дай дарогу!»

Упершыню у Гарадку ў гэту суботу GORODROK.

Акрамя хэдлайнера «Дай дарогу!» выступяць вядомыя рок-групы: Восьмыдзень, De Puta Mandre Banda, Follow me, Ckiryll Pylchenko. Таксама на фестываль завітае група «Без Б...».

Вядучым будзе Ягор Ермакоў з праект Саўдзельнікі (Https://vk.com/souchastnikipg ). Ягор удзельнік віцебскага «Славянскага базару» і «Бітвы Ды-джэяў», фестываляў #BelHolii і Color-Fest, відэаблогер, гэты чалавек не па чутках ведае, што такое цяперашняя весялосць. Вядучы мае вопыт вядзення мерапрыемстваў з колькасцю гасцей да 5000 чалавек — з такім багажом яму пад сілу зрабіць любое свята цікавым і запальнай.

Таксама пад час GORODROK будзе шоў байкераў, файер-шоў і бірпонг і г.д.

Кошт квітка — 7.50 р. па прадзамове, 10 р. у дзень фэсту.

Для гасцей з Віцебска будуць арганізаваны трансферы на камфартабельных аўзтобусах у Гарадок і назад. Кошт білета 8-10 рублёў. https://vk.com/transfergorodrock

Больш інфармацыі тут: https://vk.com/gorodrockfest

Л. Антонаў

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий: