haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

28.10.2017 14:17

3429 просмотров

6 комментариев

Наша спадчына. Усеваладка не наш і Гародна не наш Гарадок

Настаў час адмовіцца ад памылковых уяўленняў аб быццам бы першай узгадкі пра Гарадок у 1128 годзе. Бо ва ўсіх рускіх летапісах пра той час пішыцца толькі пра паход князёў зямлі кіеўскай на памежныя гарады Полацкай зямлі: Ізяслаўль, Лагожск, Барысаў, Друцк, які ў жніўні 1127 (1128) спыніўся на гэтым памежжы.

У кнізе «Памяць» Гарадоцкага раёна на ст. 780 адзначана пра Гарадок: «Упамінаецца ў 1128 г. з нагоды ваеннага паходу кіеўскага князя Мсціслава Уладзіміравіча ў Полацкую зямлю. «В лето 6636. Посла князь Мстислав с братьею своею многи кривичи, четырьмя путьми:... Всеволодка из Городка... повеле ити к Изяславлю».


І безумоўна варта было б лічыць гэтую згадку пра «Гарадок» з 1128(?) года датай першага ўпаміну пра наш Гарадок, калі б гэта было праўдай, калі б Усеваладка ішоў бы ў Ізяслаўль з нашага Гарадка. Але шкада, што гэтыя летапісныя радкі ніякага дачынення да нашага горада не маюць. Таму варта патлумачыць абставіны пра той паход і само ўзгадванне «Гародна», як ёсць у летапісах.

Лаўрэнцьеўскі летапіс, ст. 148

Па-першае, варта адзначыць, што толькі ў Іпацьеўскім і Густынскім летапісах агульнарускі паход на Полацкую зямлю аднесены да 1128 (6636) г., а ва ўсіх астатніх летапісах, у тым ліку і найбольш раннім Лаўрэнцьеўскім летапісу, гэты паход адбываўся ў 1127 (6635) г.. Варта таксама мець на ўвазе, што ў час напісання гэтага летапісу манахам Лаўрэнціем ў 1377 годзе рускімі землямі лічыліся найперш землі каля Дняпра, а Маскоўская дзяржава толькі пачынала фармавацца. І ў 11-12 стагоддзях агульнарускія паходы па ініцыятыве кіеўскіх князёў арганізоўваліся супраць Полацку, чым супраць полаўцаў.

Па-другое і гэта асноўнае для нас, паход на Полацку зямлю ажыццяўляўся чатырма калонамі і самая вялікая была на Ізяслаўль, куды рухаліся войскі братоў кіеўскага князя Мсціслава Андрэя з Уладзіміра Валынскага, Вячаслава з Турава, а таксама Вячаслава Яраславіча з Клецка і Усевалада з Гародна. Варта адзначыць, што асобныя даследчыкі бяздоказна атаясамляюць Гародна з сучасным г. Гродна. Іншыя жа даследчыкі М. Доўнар-Запольскі, А. Няволін, П. Сямёнаў бачылі ў ім м. Гародна Пінскага павета. І ніхто, акрамя ўкладальнікаў кнігі «Памяць», не лічыў Усевалада князем з Гарадка, што пад Полацкам. І ні пры якіх абставінах князь Усевалад не мог з войскам з нашага Гарадка ісці на Ізяслаўль з поўначы, калі тры астатнія дружыны ішлі на яго з поўдня.

Па-трэццяе, князь Усевалад быў зяцем Уладзіміра Манамаха — меў шлюб з яго дачкой і ніяк не мог жыць у нашым Гарадку, бо ён знаходзіцца на тэрыторыі той Полацкай зямлі, дзе кіравалі Ізяславічы. І Полацкая зямля была самастойным дзяржаўным утварэннем, як у той час і Кіеўская, і Наўгародская землі. Адзінае, што атрымалася кіеўскім князям, гэта далучыць да сябе Менск пасля бітвы на Нямізе ў 1067 годзе.

Па-чацвёртае, пасля нападу на памежныя гарады Ізяслаўль, Лагожск, Барысаў, Друцк у жніўні 1127 года і адчуваючы яшчэ пагрозу наўгародскага войска, полацкае веча ў той час прыняла рашэнне адхіліць ад улады князя Давыда і выслала яго з Полацка разам з сынамі, а прызначыла Рагвалода-Барыса, што задаволіла кіеўскага князя Мсціслава, які адазваў свае войскі. Падобнае гісторыя з заменай князя ужо была і раней, калі пад час войнай з кіеўскімі князямі ў 1021, 1067 полацкае веча меняла князя. Таму няма ніякага здравага сэнсу казаць пра тое, Усеваладка наш гарадоцкі князь і той летапісны «Гародна» наш сучасны Гарадок.

Такім чынам тое летапіснае ўзгадванне пра Усевалада з Гародна не мае дачынення да нашага Гарадка. Але гэта не значыць, што ў той час на берагах Гаражанкі, дзе месціцца сучасны Гарадок, не пражывалі крывічы. Археалагічныя даследаванні В.М. Ляўко дакладна сведчаць пра тое, што на паселішчы ў паўночнай частцы Гарадка пры ўпаданні Гаражанкі ў в. Лугавое выяўлены рэчывы матэрыял, які датуецца III-IV стст.н.э. Таму магчыма мець этнаграфічныя аб’екты жытла крывічоў на берагах в. Лугавое. І гэта будзе гістарычнай праўдай.

Леанід Гаравы

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #1367 28.10.2017 16:46 @ [ нет имени ]

    В принципе,разницы особой я не вижу.Какая разница-200 лет нашему городу или 1000. Население за последнее десятилетие упало,скоро городским посёлком станем.

    1. #1371 29.10.2017 21:03 @ [ нет имени ]

      Историческая справедливость должна быть.

  • #1369 29.10.2017 10:02 @ [ нет имени ]

    Да разницы никакой получаеш ты 1000 рублей или 200. Правда это или ложь.. Таков был путь советов, такой сейчас и остался сейчас в росбелии..

  • #1370 29.10.2017 20:47 @ [ нет имени ]

    Ну конечно ,конечно лучше корыта лизать в польбелии.

  • #1379 31.10.2017 09:06 @ [ нет имени ]

    Ну кто привык лизать, тот и лижет, а не ест...

  • #1412 05.11.2017 21:32 @ выпускница СШ№1 г.Городка

    3-4 в.н.э.-это городища на возвышенностях днепро-двинской археологической культуры восточных балтов . После 5 века они спустились на открытые поселишча, что дало основание историкам выдвинуть гипотезы об организации коллективной обороны к 8 веку, а это значит -княженье. "Прадзяржава старажытных балтау" Первые словяне не раньше 9 века на севере Беларуси, а Новгородские археологи утверждают что у них с 10 века славяне. ? № 1-Кто такие кривичи по этногенезу? ?№2- На каком языке они говорили? Есть мнение что это балто-славяне на фино-угорском субстракте.