haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

03.11.2017 15:17

2447 просмотров

0 комментариев

Віцебскі музей зняў з экспазіцыі халадзец у выглядзе галавы Леніна

Галава Леніна з халадца экспануецца на выставе «Другое пакаленне ёсць другая прастора. Час жанчын» музеі «Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва». Экспанат не прастаяў і трох дзён, як кіраўніцтва цэнтра прыняло рашэнне зняць яго з выставы.

«Дрэнна, калі ў грамадстве не разумеюць іроніі», — пракаментавала рашэнне аўтар інсталяцыі віцебская мастачка Анастасія Ганчарова. — «Гэта была не палітычная акцыя, проста постмадэрнісцкая канцэпцыя. Рашэнне зняць аб’ект з экспазіцыі — не больш, чым нечыя страхі».

Разам з галавой Ільіча ў «Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва» дэмантуюць яшчэ каля 20 работ 9 аўтараў: мастакі вырашылі падтрымаць Анастасію Ганчарову.

Выстава адкрылася 1 лістапада, экспазіцыю планавалі паказваць да сярэдзіны снежня.

Інсталяцыя, якая выклікала рэзананс, называецца «12 нажоў у спіну рэвалюцыі»: на талерцы стаіць галава правадыра рэвалюцыі, зробленая з халадца, а зверху — вяроўкі і чырвоныя анучы. Анастасія Ганчарова стварыла гэты аб’ект у суаўтарстве з Паўлам Юрковым.

Спачатку побач з талеркай ляжаў нож. Потым падчас выставы яго вырашылі усадзіць у галаву Ільіча.

— Артэфакт звараны са звычайнага свінога халадца з дадаткамі — морква, спецыі. Гэта ядома, але нясмачна: спалучэнне перчанага, тлустага, жэлацінавага, не абышлося і без будматэрыяльных прымешак і сілікону, — тлумачыць Ганчарова. — Таму адчуванне гідкае. Анучы — алюзіі на падраныя чырвоныя сцягі і крывавыя патокі: усё тое, што адбывалася пасля 1917 года. Ужо шмат гадоў для ўсіх нас не сакрэт, што за чалавек быў Ленін і чым для многіх стала рэвалюцыя.

Tut.by
https://nn.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст