haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

16.11.2017 12:17

3585 просмотров

0 комментариев

Ансамбль песні і танца «Задоринки» не мае аналагаў на Віцебшчыне

З папулярным выказваннем «Лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць» можна і паспрачацца, калі гаворка ідзе пра інструментальную групу ансамбля песні і танца «Задоринки» ДШМ г. Гарадка. Гэтых выканаўцаў хочацца слухаць бясконца, бо ад іх грання сэрца напаўняецца музыкай.

Каб трапіць у клас да В.Ф. Пракоф’евай, не трэба пытацца дарогі — туды прывядуць гукі музыкі. Чароўныя, звонкія, яны то крышачку заціхаюць, то зноў набіраюць моцы, быццам свежы парыў ветру.
Валянціна Францаўна стараецца падкрэсліць індывідуальнасць юных музыкантаў, выхоўвае ў іх волю і дысцыпліну, бо займацца музыкай трэба пастаянна.


— Я вяду заняткі ў інструментальнай групе па класе баяна, іграю і на балалайцы. У нас вельмі багаты рэпертуар, які пастаянна абнаўляем, — кажа выкладчык. — Асабліва многа граем народнай музыкі: «Вясковыя танцы», «Вясельны марш», «Полька беларуская», «Полька-весялуха». «Гарадоцкую польку-каханку» і музыкальную п’есу «Гарошынкі» мы ўзялі з рэпертуара народнага ансамбля песні і танца «Яблынька». На Дзень Перамогі заўсёды выконваем «Кацюшу», «Смуглянку».


За год на розных канцэртных пляцоўках юныя музыкі даюць 30-40 канцэртаў, удзельнічаюць у дабрачынных выступленнях, ладзяць справаздачныя канцэрты, выступленні на бацькоўскіх сходах. Павышаць выканаўчае майстэрства і мастацкі ўзровень дазваляе ўдзел у раённых конкурсах «Ззяй, зорачка!», «А музыкі граюць, граюць!», у конкурсах ДШМ.


Толькі ў ансамблі спасцігаюцца тонкасці і адметнасці аркестравай ігры, тут закладваюць аснову, фарміруюць базу. Карпатлівую работу на кожным занятку праводзяць з кожным навучэнцам, удзяляюць вялікую ўвагу гранню ў ансамблі.


— Я памятаю ўсіх сваіх выпускнікоў, — кажа настаўніца. — Яны мяне таксама не забываюць. Антон Брунэр ужо закончыў вучобу ў ДШМ, але працягвае выступаць разам з намі. Вельмі адказны, пунктуальны вучань, які ўдзельнічае ва ўсіх канцэртах, — Мікіта Навуменка. Добрых слоў заслугоўваюць юныя музыкі: Артур Сіманоўскі, Мікола Шалудкевіч, Ягор Лосеў, бас-баяніст Данііл Чарнецкі, бас-гітарыст Улад Пундалаў. Трэці год цудоўна граюць на ўдарных інструментах Архіп Філіпенка і Маша Цюрышава. Самы маленькі музыка Іван Тарасенка другі год займаецца ў падрыхтоўчым класе. Для яго набыты невялічкі гармонік, спецыяльна пашыты народны касцюм.
Разам з танцавальнай і вакальнай групамі інструменталісты ўваходзяць у склад ансамбля песні і танца «Задоринки», аналагаў якому няма ў вобласці. Яго ўнікальнасць у тым, што нумары ансамбля спалучаюць народную музыку, танцы і спевы. Гэта вельмі складаны для дзяцей сінтэз.

За час свайго існавання ансамбль стаў выдатнай пляцоўкай для раскрыцця творчых здольнасцей вучняў, заваяваў сваіх прыхільнікаў. Дзецям вельмі важны вынік іх працы, кожнаму хочацца выступіць выдатна.


В.Ф. Пракоф’ева беражліва захоўвае падзячныя лісты, ганаровыя граматы. Дырэктар ДШМ Д.А. Сцяпанава адзначыла:"Гэты калектыў заслугоўвае пахвалы і цёплых слоў«. Кожнае выступленне музыкаў — гэта вынік сумеснай самаадданай працы кіраўнікоў і вучняў, якіх з’яднала музыка і любоў да яе.


Галіна КАВАЛЁВА.


На здымку: інструментальная група «Задоринок» грае у фае ГДК падчас святкавання Дня маці.

http://www.garadvest.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст