haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

17.02.2018 06:14

3530 просмотров

8 комментариев

«Я беларускі сьпявак». Хто такі ALEKSEEV, які прадставіць Беларусь на Эўравізіі

Увечары 16 лютага ў Менску адбыўся фінал Нацыянальнага адборачнага туру конкурсу. Зь дзевяці прэтэндэнтаў шляхам галасаваньня тэлегледачоў і прафэсійнага журы пераможцам стаў украінскі сьпявак ALEKSEEV.

Сьпявак ALEKSEEV (Мікіта Аляксееў) са сваім лірычным тэнарам трапіў у першыя радкі ўкраінскага шоў-бізнэсу ў 21-гадовым ўзросьце пасьля ўдзелу ў нацыянальным тэлевізійным конкурсе выканаўцаў «Голас краіны». І нягледзячы на тое, што пераможцам ня стаў, атрымаў дастаткова вялікую армію прыхільнікаў.

За чатыры гады пасьля конкурсу «Голас краіны» на ягоную пэрсанальную старонку ў Youtube падпісаліся 175 тысяч прыхільнікаў, яшчэ 90 тысяч — у сацыяльнай сетцы ВК і крыху больш як 7 тысяч — у Facebook. Найбольшую колькасьць падпісчыкаў Міката Аляксееў сабраў у Instagram — больш як 600 тысяч.

Другая спроба трапіць на Эўравізыю

Мікіта Аляксееў пачаў займацца музыкай ў 10-гадовым узросьце ў Кіеве. Нават прымаў удзел у дзіцячым конкурсе Эўравізыі, хаця і не перамог.

Сёлета падаваў заяўку на ўдзел у конкурсе эўрапейскіх выканаўцаў ад Украіны, але пазьней паводле ўласнай ініцыятывы яе адклікаў. Сам ён, як і ягоная каманда, гэты крок не патлумачылі, але ўкраінскія мэдыі зьвязалі яго з крытыкай расейскіх прыхільнікаў, на якіх ён нібыта пераважна і арыентуецца пры арганізацыі сваіх канцэртаў.

«Мікіта не надае пераваг пэўным аўдыторыям. Ён выступае па ўсіх краінах сьвету. Нядаўна выступаў з канцэртам ў Рызе, плянуе ў Баку, на новы год выступаў у Казахстане», — кажа ягоны PR-дырэктар Юлія Магілюк.

У Казахстане Мікіта Аляксееў сьпяваў ў навагоднюю ноч у сталічным клюбе ZOLOTO. За свой выступ ён атрымаў 20 тысяч даляраў, а ў сярэднім за 2017 год, паводле ягонай каманды, ганарар выканаўцы за выступ складаў 10 тысяч даляраў.

Сьпявак году ў Беларусі

У свае 24 гады Мікіта Аляксееў выглядае ці не найбольш тытулаваным украінскім выканаўцам. У 2016 годзе атрымаў адразу некалькі музычных прэмій, пераважна расейскіх — «Муз-ТВ» «RU. TV», «Песьня году», «Гукавая дарожка МК» у намінацыі «Прарыў году».

У 2017 годзе ён таксама захаваў першыя радкі ў музычных прэміях, заснаваных у Расеі. І тады ж перамог у Беларусі ў намінацыі «Сьпявак году».

Сваё рашэньне вылучыцца на Эўравізію ад Беларусі для ўкраінскай аўдыторыі ён патлумачыў так.

«Мы часта выступаем у Беларусі. Тут ведаюць і любяць маю музыку. Летась былі канцэрты ў Менску, Гомлі, Баранавічах і іншых гарадах, таксама прыемна было выступіць на адкрыцьці фэстывалю „Славянскі базар — 2017“ у Віцебску. Я лічу сябе беларускім сьпеваком у тым ліку. Ведаю, што мае песьні гучаць тут, рэгулярна атрымліваю запрашэньне ў эфіры розных радыёстанцый і тэлеканалаў, а на любым зборным канцэрце публіка вітае вельмі цёпла... Мае прыхільнікі — адна вялікая краіна».

Яблык разладу

Сьпявак выказаў радасьць, калі трапіў у фінальную частку беларускага нацыянальнага адбору на Эўравізію.

«Я шалёна задаволены, што менавіта „Forever“ заваявала вашыя сэрцы», — напісаў ён на сваёй старонцы ў Facebook.

Але менавіта з-за абранай песьні і пачаліся праблемы. Беларускія ўдзельнікі адбору патрабавалі ад арганізатараў дыскваліфікаваць Мікіту Аляксеева, матывуючы тым, што «Forever» насуперак умовам эўрапейскага конкурсу прагучала не ўпершыню.

Такія абвінавачаньні ў камандзе ўкраінскага сьпевака адпрэчылі — маўляў, песьня «Forever» упершыню выкананая 11 студзеня ў адборачным туры беларускага адбору на Эўравізію, а яе студыйная вэрсія выйшла ў сьвет 9 студзеня 2018 году.

Пасьпяховы выступ у фінале адбору

Увечары 16 лютага ў Менску адбыўся фінал Нацыянальнага адборачнага туру конкурсу. Зь дзевяці прэтэндэнтаў шляхам галасаваньня тэлегледачоў і прафэсійнага журы пераможцам стаў украінскі сьпявак ALEKSEEV.

Песьня «Forever» набрала максымальную колькасьць балаў па выніках рашэньня журы і галасаваньня гледачоў.

Мікіта Аляксееў кажа, што яго падтрымалі беларускія ўдзельнікі Эўравізіі мінулых гадоў — Алена Ланская, гурт Naviband ды Дзьмітры Калдун, зь якімі ён пазнаёміўся на першым этапе нацыянальнага адбору 11 студзеня.

Алёна Літвінава

https://www.svaboda.org

1 оценка 5.0

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #1926 17.02.2018 21:11 @ [ нет имени ]

    А кто знает,почему на латинской мове у него фамилия пишется? Что идентифицировать? А вообще - коренной украинец выступает за за другую страну,не странно ли?

  • #1927 18.02.2018 14:43 @ [ нет имени ]

    Ух, ну и зубищи...

  • #1928 19.02.2018 12:24 @ [ нет имени ]

    Позор и только,остаточный интерес и тот пропал к Евровидению

  • #1929 19.02.2018 16:28 @ [ нет имени ]

    Какая разница из какой он страны.Согласитесь,нет в нашей стране певцов в таким голосом .Очень приятно слушать его,поёт изумительно.Наши много лет уже ездят туда позориться.Будем рады если он победит ,ведь за Беларуссию выступает.

    1. #1930 19.02.2018 21:07 @ [ нет имени ]

      То есть певец из Украины ,выступающий за РБ,перестает быть певцом из Украины? И да ,БЕЛАРУСЬ , без "-сия",если не россиянин(ка).

  • #1933 20.02.2018 17:07 @ [ нет имени ]

    Очень хорошие были учителя,совершенно невозможно писать на русском языке не правильно.Ну а певец этот родился в Украине.И что?Поет он классно !

  • #1934 20.02.2018 17:10 @ [ нет имени ]

    Если бы перекрутили раньше название нашей страны,то у Мулявина не было бы хорошей песни о Белоруссии.

    1. #1967 24.02.2018 16:45 @ [ нет имени ]

      Была бы "Молодость моя! Беларусь и я!". Сьела, ватка?