haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

22.02.2018 03:47

2927 просмотров

0 комментариев

У КАЦ «Гарадок» у Міжнародны дзень роднай мовы адзначылі рупліўцаў роднага слова Гарадоччыны

21 лютага ў раённай бібліятэцы прайшла імпрэза «Шануй родную мову» на якой адбылася размова пра стан беларускай мовы ў сістэме адукацыі, культуры раёна. Пад час мерапрыемства былі прачытаны вершы і выканана аўтэнтычная песня калектывам «Глейна», а таксама прайшло ўзнагароджанне актыўных прыхільнікаў беларускай мовы Гарадоцкага раёна.

Адкрыла свята супрацоўніца бібліятэкі Святлана Бабурова, якая распавяла пра гісторыю ўзнікнення Міжнароднага дня роднай мовы і яго святкаванне на Беларусі. Старшыня Гарадоцкай Рады ГА «ТБМ імя Ф. Скарыны» Леанід Гаравы распавёў пра гісторыю ўтварэння і дзейнасці Таварыства беларускай мовы на Гарадоччыне, асабліва спыніўшыся на правядзенні літаратурна-краязнаўчых чытанняў «Паэма „Тарас на Парнасе“: здабыткі і праблемы», якія спрыялі мемарыялізацыі аўтара паэмы Канстанціна Вераніцына і галоўнага героя паэмы — Тараса на гарадоцкай зямлі: каля краязнаўчага музея, у в. Астраўляне і каля цэнтральнага сквера райцэнтра.

Загадчыца метадычнага кабінета аддзела адукацыі Алёна Кулакова распавяла пра стан выкарыстання беларускай мовы ў школах раёна, падрыхтоўку дыпламантаў абласной алімпіяды па беларускай мове ў СШ № 1. Прысутныя даведаліся, што ў далёкім 1926 годзе ўсе школы раёна навучалі дзяцей на беларускай мове. Бібліятэкар першай катэгорыі Екацярына Банадысева распавяла пра працу бібліятэк раёна па папулярызацыі беларускіх пісьменнікаў і іх кніг у раённай сетцы бібліятэк, а Лілія Рэзкіна кіраўніца народнага фальклорна калектыва «Глейна» паведаміла ўдзельнікам імпрэзы пра збор аўтэнтычных народных песен у гарадоцкім краі і разам з удзельнкамі калектыва выканалі песню «Заря, мая заряначка», якая была запісана ў в. Марчанкі на ўсходзе Гарадоччыны.

Потым для прысутных вучнямі СШ№ 1 былі выдатна прачытаны беларускія вершы: Я.Купалы «Спадчына», П. Броўкі «Калі ласка», Д. Бічэль «Роднае слова», П. Пранузы «Мова», П. Панчанкі «Родная мова».

Арганізатары свята — метадычны кабінет аддзела адукацыі, спорту і турызму, Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці, райбібліятэка адзначылі граматамі актыўных прыхільнікаў роднага слова ў Гарадоцкім раёне: чытачоў беларускіх кніг райбібліятэкі, спевакоў народных песен, дыпламантаў абласной алімпіяды па беларускай мове і літаратуры і іх настаўніц.

А ад імя Гарадоцкай Рады ТБМ імя Ф. Скарыны ўсім рупліўцам роднага слова былі ўручаны беларускія кнігі і было пажадана выпісваць і чытаць газету ТБМ «Наша слова», а таксама штодзённа карыстацца роднай мовай.

Л. Антонаў.

1 оценка 5.0

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст