haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

14.03.2018 18:41

2461 просмотр

12 комментариев

Старшыня Беларускага саюза мастакоў: Так нізка, як у кліпе Галыгіна, беларусаў яшчэ не апускалі

Меркаванне Рыгора Сітніцы пра нашумелы кліп гурта «Ленінград» з’явілася на сайце саюза.

З вялікай прыкрасцю ды агідай паглядзеў у сеціве відэакліп Вадзіма Галыгіна і гурту «Ленинград», якім гэтыя «прикольные пацаны» павіншавалі жанчын з прыгожым святам. Нават і не прыгадаю, калі яшчэ нас, беларусаў, так нізка апускалі. Алкашы, дэбілы, дэграданты, прыдуркі з трасянковай лексікаю алігафрэнаў, якая перакладаецца ў цітрах на «правильный высококультурный язык». І ўся гэтая падвальна-гаражная брыдота суправаджаецца базарна-бардэльным хорам тутэйшых лярваў з прыпевам «хочацца мужыка, лезе ў трусы рука…». А дырыжыруе гэтаю гідотай народны, здавалася б, артыст Ярмоленка, а на падпеўках — наша бізнес-women Грыбалёва. Што й казаць, дыхтоўны ўнёсак у творчую біяграфію.

Вось такімі нас, беларусаў, бачаць маскоўскія «шнуры» ды іх тутэйшыя лёкаі, гатовыя за тры панскія капейкі патаптацца па ўласным гонары, якога, падобна, няма, а можа ніколі й не было. Ды каб толькі па ўласным, то й хай сабе, але ж патапталіся яны па нацыянальным гонары кожнага з нас, незалежна ад таго, усведамляе гэта хто, ці не. Баюся, што большасць тутэйшых палічыць гэта проста «классным приколом», прынамсі «tut.by» ды «Наша Ніва» на сваіх старонках у інтэрнеце не прамарудзілі ўслужыць вясёламу «барину».

Спрабую, ды ніяк не выходзіць уявіць, што гэткае нешта Шнур з дапамогаю тамтэйшых «приколистов», зняў бы, скажам, пра літоўцаў, палякаў, латышоў, азербайджанцаў, а тыя хуценька перапампоўвалі б «прикол» на свае старонкі, каб як найболей «лабусаў», «азераў» ды «пшэкаў», пасмакавалі той плявок. Не думаю, што гэткае магчыма. А намі спадарства, як бачым, можна падцерціся, а мы яшчэ і ўсцешыліся: «ах, как прикольно!». Бо ўжо зараз «tut.by» заклікае на канцэрты адэпта расійскага брыдкаслоўя гурта «Ленинград», якія адбудуцца ажно ў кастрычніку. Служым «барину» і прагнем, каб ён наваліў на нас яшчэ болей.

Той, хто дазваляе называць сябе быдлам, відаць, таго й заслугоўвае, а той, хто робіць выгляд, што плявок у вочы — гэта Божая раса, хай па-халопску ўціраецца ды яшчэ й падзякуе за смачны плявок, які, аказваецца, усяго толькі «классный прикол». Ну а тыя, хто хамства называе хамствам, а дэманстратыўную абразу — абразай, маюць усе шанцы быць запісанымі ў «колхозники» і «курицы», таму што з-за сваёй цемнаты і тупасці назаўсёды засталіся ў мінулым стагоддзі і не разумеюць вытанчанага гумару. «Ну куды нам да нашых землякоў, прасунутых у маскоўскую гламурную тусню?»

Можна было б паразважаць над прыродай тутэйшага плебейства ды самааплёўвання й заніжанага нацыянальнага імунітэту, але зараз не пра гэта. Зараз мне хацелася б пачуць адпаведнае рэагаванне ад Міністэрства культуры ды Міністэрства інфармацыі нашай краіны. Бо хто, як не яны мусяць дбаць пра вобраз нацыі ў вачах тых, што клянецца ў вечнай любові й братэрстве.

Прыгадалася раптам, як колькі гадоў таму нейкая камісія на чале з М.І. Чаргінцом забараняла канцэрты сусветна знакамітага нямецкага гурта «Rammstein». Во дзе, сапраўды «прикольно».

P.S. Зашмат было б гонару для былых гламурных беларусаў палемізаваць з імі, тым больш даўно ўжо не страшна быць імі залічаным у рэтраграды ды «колхозники», што цалкам пазбаўленыя пачуцця гумару ды самаіроніі. Ну тут справа ў якасці гумару: адна справа — Жванецкі ці, нават нашы Саша і Сірожа, другая — шнуры з галыгінымі. А галоўнае — самы час прыгадаць беларусам, што калісьці наш народ меў да 7% шляхты, жыццёвым прынцыпам і лозунгам якіх быў кліч «Гонар маю!»

Жыве Беларусь!

Рыгор Сітніца, belartunion.by

Навіна з сайта nn.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #2001 14.03.2018 21:23 @ МІхась

    Правильные вещи говорит дядька

    1. #2006 15.03.2018 21:34 @ [ нет имени ]

      Праўда па Фрэйду. Бабы пакутуюць, мужыкі няздольныя. Мастак хоча іншых матэрый, а яны сярмяжныя. Хай малюе ды набярэ мільен паглядаў, будзе адпаведна праўдзіва, запатрабавана, згодна з думкай народа, а не яго рэпрызай

  • #2002 14.03.2018 21:40 @ [ нет имени ]

    Да.да всем слушать симфоническую музыку.При чём здесь белорусы?Дядька похоже клип с середины смотрел.Начало читайте ,там всё написано.

    1. #2003 14.03.2018 23:06 @ МІхась

      Какое начало? Вот это - "З вялікай прыкрасцю ды агідай паглядзеў у сеціве відэакліп Вадзіма Галыгіна і гурту «Ленинград», якім гэтыя «прикольные пацаны» павіншавалі жанчын з прыгожым святам. Нават і не прыгадаю, калі яшчэ нас, беларусаў, так нізка апускалі. Алкашы, дэбілы, дэграданты, прыдуркі з трасянковай лексікаю алігафрэнаў, якая перакладаецца ў цітрах на «правильный высококультурный язык». І ўся гэтая падвальна-гаражная брыдота суправаджаецца базарна-бардэльным хорам тутэйшых лярваў з прыпевам «хочацца мужыка, лезе ў трусы рука…». А дырыжыруе гэтаю гідотай народны, здавалася б, артыст Ярмоленка, а на падпеўках — наша бізнес-women Грыбалёва. Што й казаць, дыхтоўны ўнёсак у творчую біяграфію."?

  • #2005 15.03.2018 20:21 @ [ нет имени ]

    Некоторые художники как нарисуют хрень и говорят: я художник,я так вижу. Ну и тут автор так видит, т. е. показанное не обязательно соответствует действительности. Регулярно читаю русские сайты, к нам, бульбашам, всегда практически положительное отношение.

    1. #2007 16.03.2018 09:53 @ [ нет имени ]

      Но когда приедешь, например, в Питер учиться, то тебя там скины на равне с азерами быть будут, если скажешь что ты беларус

    2. #2008 16.03.2018 19:03 @ [ нет имени ]

      Скины - очень малая часть народа. Хатынь кто палил? И что , теперь по ним судить о всей Украине?

    3. #2010 16.03.2018 19:59 @ [ нет имени ]

      а я вот сколько не вижу росиян в интернете - подавляющее большинство невоспитанное шовинистически-империалистически настроенное хамоватое быдло. и даже в том что вы беларусов называете "бульбашами", видно что вам подуше такое уничижительное отношене

    4. #2012 17.03.2018 21:25 @ [ нет имени ]

      Бульбаш - это ласково.

    5. #2013 18.03.2018 01:22 @ [ нет имени ]

      Да мне монописуально как вы там друг друга в своей БДСМ тусовке ласково называете. Я - Беларус. И точека

  • #2017 22.03.2018 00:17 @ [ нет имени ]

    Белорусу обидеться на бульбаша - это как негру обидеться на негра. Так-то он и есть негр, без обид, но хочет такого-то "вытанчаннага" названия. Так и бульбашы, которые надуваются от безобидного прозвища.

    Клип и клип, посмеялись, было б что обсуждать бурно. Где представители нашей прогрессивной самосознательной суполки? Что от них посмотреть? Какой продукт? Скиньте ссылку, что нам рекомендует Ситница? А? Нет такого.... Так и думала...

    1. #2030 23.03.2018 22:18 @ [ нет имени ]

      комментарий был удалён администратором.