haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

13.04.2018 07:05

770 просмотров

0 комментариев

Гарадоцкі ГДК запрашае ў суботу на свята танца «Ад полькі да брэйк-данса»

14 красавіка ў Гарадоцкім ГДК адбудзецца танцавальная праграма з удзелам гарадоцкіх танцавальных калектываў і гасцей з Віцебска, Лёзна

Суботнім вечарам 14 красавіка Гарадоцкі ГДК запрашае на тацавальны вечар з удзелам мясцовых танцавальных калектываў Гарадоцкага ГДК, Дзіцячай школы мастацтваў і Цэнтра дзяцей і моладзі.

Таксама ў канцэрце прымуць удзел госці з Віцебска і Лёзна. З абласнога цэнтра выступяць “ТКdance” Віцебскай студыі Vogue, а таксама “NEO” і “Смайлікі crew” з Віцебскага цэнтра зорак, якія выканаюць захапляльны брэйк-данс. Танцоры з Лёзна будуць прадстаўлены групай “Мікс”.

Нагадаем, што раней у Гарадку праходзіў абласны танцавальны конкурс “Прыдзвінскія карункі”, прысвечаны памяці вядомага балетмайстра Івана Серыкава, які працаваў у вытокаў народнага танцавальнага ансамбля “Яблынька” Гарадоцкага ГДК. У сувязі з набліжэннем 100 годдзя Івана Серыкава конкурс “Прыдзвінскія карункі” будзе праходзіць у Віцебску.

Пачатак канцэрта ў 17.00, а кошт білета – 1.50.

Л. Антонаў

Фота – Ганна Навумава.

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст