haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

29.04.2018 11:52

915 просмотров

0 комментариев

Кніга А.Глобуса выдадзена ў віртуальнай Беларусі ў Second Life, якую стварыў і падтрымлівае наш зямляк Уладзімір Слабін

Кніга Адама Глобуса «Беларус і...» пабачыла свет у віртуальнай Беларусі ў Second Life. Твор на 154 старонках уяўляе сабой зборнік версэт, кожная з якіх апісвае беларуса ў параўнанні з іншымі нацыянальнасцямі: беларус і паляк, беларус і ўкраінец, беларус і рускі і г.д. Часам гэтыя апісанні жартаўлівыя, часам сур’ёзныя, але ў кожным разе яны праўдзівыя, бо паўсталі з аднаго боку, з выдатнай эрудыцыі аўтара ў галіне сусветнай літаратуры, а з другога — з яго багатага досведу падарожжаў і сустрэч з людзьмі розных моў і культур.

Кніга праілюстравана знойдзенымі ў Сеціве фатаграфіямі беларускіх мужчын рознага веку і заняткаў. Першымі ідуць сам аўтар і знакамітыя беларусы — Якуб Колас і Янка Купала, Францішак Багушэвіч і Кастусь Каліноўскі, Іван Луцкевіч і Максім Багдановіч у сучасных вобразах Аляксандра Перагудава. У галерэі паэты Рыгор Барадулін і Славамір Адамовіч, актор Павел Харланчук, спевакі Дзмітрый Калдун і Вінсэнт, выкладчык Алесь Лагвінец, лекар Андрэй Вітушка, следчы Алег Волчак, журналіст «Нашай Нівы» Арцём Гарбацэвіч, тай-баксёр Дзмітры Валент, футбаліст Віталь Радзівонаў і многія іншыя. Паколькі аўтар нідзе не напісаў «беларуска», фатаграфіі выключна мужчынскія. Таксама яны індывідуальныя — групавыя фота побач з версэтамі «Беларус і албанец», «Беларус і англічанін» і інш. выклікалі б недарэчныя асацыяцыі. Адзінае калектыўнае фота — лідэры СНД на сустрэчы ў 2006 г. (у вышыванках).

Сферычны 360-панарамны скрыншот урачыстасці.

Гэта не першая беларуская кніга, выдадзеная ў трохмерным віртуальным асяроддзі. Раней такім фарматам выйшлі гравюры Францішка Скарыны, «Лісты з-пад шыбеніцы» Кастуся Каліноўскага, «Матчын дар» Алеся Гаруна, «Што трэба ведаць кожнаму беларусу» Вацлава Ластоўскага, «Пра герб і сцяг» Вінцука Вячоркі, «Вялікія і славутыя людзі беларускай зямлі» Ўладзіміра Бутрамеева, «Адкуль мы» Леаніда Дайнекі. Аднак Глобусаў «Беларус і...» — першая кніга, апублікаваная ў Second Life пры тым што яна яшчэ не выдадзена ў Real life (рэальным жыцці). Чытаць твор Глобуса найлепей непасрэдна ў віртуальнай Беларусі, але тыя, хто яшчэ не адкрыў для сябе гэты віртуальны свет, могуць скарыстацца дзеля гэтага ролікам з Youtube.

Уласная інфармацыя — я і ёсць выдавец віртуальнай кнігі Глобуса і дызайнер віртуальнай Беларусі

Даслана Vitaut Arabello

Ад рэдакцыі http://haradok.info : Second Life стварыў Уладзімер Слабін — наш зямляк, які працаваў у школах Гарадоччыны, Віцебскім універсітэце, а зараз займаецца навуковай дзейнасцю ў ЗША.
http://westki.info

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст