haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

08.05.2018 16:35

2076 просмотров

1 комментарий

Праграма святочных мерапрыемстваў у Гарадку «Перамога ў пакаленнях жыве!», якія прысвечаны Дню Перамогі

Прапануем увазе чытачоў праграму святочных мерапрыемстваў у цэнтры Гарадка, якія прысвечаны 73-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і адбудуцца 9 мая. Звяртаем увагу, што мерапрыемствы пачнуцца з 9 гадзінаў.

У гэтым годзе праграма святкаванняў распачнецца на гадзіну раней. Па-першае ў краязнаўчым музеі з 9 гадзінаў да 18 будзе дзейнічаць выстава «Шляхамі Перамогі». Па другое ў 9.00 з цэнтральнай плошчы стартуе легкаатлетычная эстафета, якая звычайна праводзілася напярэдадні Дня Перамогі. Гэты пачатак будзе суправаджацца радыёгазетай «Мая вясна — мая Перамога!»

Урачыстасці распачнуцца ў 10.00 з ускладання гірлянды Славы да памятнага знаку 12-ці вайсковых частак і злучэнняў, якія вызвалялі Гарадок. Потым адбудзецца святочнае шэсце удзельнікаў акцыі «Мы перамаглі» , працоўных і вучэбных калектываў горада. Відавочна, што акцыі «Мы перамаглі з’яўляецца аналагам мінулагодняй акцыі «Яны змагаліся за Радзіму» і таго, што адбываецца ў Расеі пад назвай «Несмяротны полк». І гэта правільная крок ад таго трэша, што суправаджае шанаванне ўдзельнікаў вайны ў Расеі.

Урачысты мітынг «Мы помнім! Мы ганарымся!» распачнецца на цэнтральнай плошчы ў 10.00.

А з 11.10 у гарадскім скверы адбудзецца народнае гулянне «Май! Вясна! Перамога!». У праграмме гулянняў канцэрт хора ветэранаў «Кацюша» Гарадоцкага ГДК, творчых калектываў Гарадоцкай дзіцячай школы мастацтваў, Цэнтра Дзяцей і маладзёжы.

Пад час канцэрта будуць дзейнічаць інтэрактыўныя пляцоўкі «Партызанская застава», «Франтавы медсанбат», выстава прадметаў вайсковай атрыбутыкі, фотавыстава «Парад несмяротнай Славы», перасоўная выстава «У баях адстаялі Айчыну сваю». Таксама ўдзельнікі свята могуць пабачыць кніжную выставу і выставу продажу вырабаў народных рамёстваў і паўдзельнічаць у ваенна-спартыўных гульнях, лазертагу і г.д.

А на прыканцы святочнага дня ў 20.30 на цэнтральнай плошчы адбудзецца канцэртна-танцавальная праграма «Звініць перамогай квітнеючы май» з удзелам творчых калектываў Гарадоцкага ГДК.

Як у мінулым годзе ні салюта, ні фэйерверка ў праграмме святкавання не запланавана.

Л. Антонаў

Паводле: https://vk.com

Последние новости