Х «Гарадоцкі Парнас» прайшоў у новым фармаце, які надаў яму значнасць і маштабнасць. Упершыню адбылося тэатралізаванае шэсце герояў паэмы: Тараса, багоў, пісьменнікаў, жыхароў Парнаса. Не менш удалым былі і скокі ў выкананні самадзейных артыстаў Гарадоччыны і ўсіх ахвотных на цэнтральнай плошчы Гарадка.
Гарадок праявіў гасціннасць і павагу да паэмы праз тэатралізаванае яе выкананне на галоўнай сцэне, праз вітанне старшыні Гарадоцкага райвыканкама Пятра Карабача да ўдзельнікаў свята на роднай мове, праз выкананне народных танцаў, пачынаючы з «Мяцеліцы», якую танчылі яшчэ ў паэме на Парнасе і г.д.
Прапануем вашай увазе некалькі відэа, якія адлюстоўваюць атмасферу свята Х «Гарадоцкага Парнаса».
Прывітанне старшыні Гарадоцкага райвыканкаму П.П. Карабача
Парнаскія багі вітаюць гарадакчан і гасцей свята
Танец
«Мяцеліца», які танчылі багі яшчэ з Тарасам...
Народны танец «Рошча»
Прыпеўкі пра Тараса.
Леанід Гаравы, відэа аўтара