haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

03.06.2018 10:23

2070 просмотров

0 комментариев

Рок-гурт «Тарас на Парнасе» з г. Орша вітаў гарадакчан на Х «Гарадоцкім Парнасе». Фота і відэа песен.

2 чэрвеня вечарам на цэнтральнай плошчы Гарадка адбыўся канцэрт аднайменнага гурта «Тарас на Парнасе», які папулярызуе беларускую песню ў стылі рока.


Вечарам 2 чэрвеня рок-канцэрт не мог распачацца сваечасова, бо пасля спёкі ў Гарадку ішоў дождж.
Але аматары рок-музыкі дачакаліся канцэрту і мелі магчымасць ацаніць зольнасці аршанскага гурта, які пачаў канцэрт радкамі пазмы «Ці знаў хто з вас, браткі, Тараса?..»

Рок-гурт на працягу больш гадзіны выконваў свае песні з рознай тэматакі: пачынаючы з сваёй брэндавай песні «Тарасы» і заканчываючы песняй «Шчасця», якога жадалі і гарадакчанам. Напрыканцы на біс была выканана песня «Кола».
Брэндавая песня «Тарасы»
Хіт групы — песня «Кола»
Песня ў падтрымку роднай мовы --- «Гэй»
Песня "Шчасце", якога гурт жадае гарадакчанам....

Пад час канцэрта многія гледачы танчылі, а таксама здымаліканцэрт на смартфоны.

Варта дадаць, што значную частку канцэрта неба над Гарадком упрыгожвала першая летняя вясёлка, якая вісела над рэстарацыяй «Вясёлка».

Леанід Гаравы, фота і відэа аўтара

Последние новости