haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

26.07.2018 19:24

5064 просмотра

0 комментариев

Салон-магазін Гарадоцкага Дома рамёстваў і фальклору прапануе разнастайныя аўтэнтычныя сувеніры

Для вырашэння пытання: «Што набыць на памяць аб наведванні Гарадоччыны?» варта наведаць салон-магазін Гарадоцкага Дома рамёстваў і фальклору па вул. Валадарская д. 1.

У салон-магазіне прадстаўлена разнастайная сувенірная прадукцыя, якую вырабляюць майстры Гарадоцкай зямлі, аб’яднаныя ў клубе «Вытокі». Гарадоцкія майстры маюць шматлікія ўзнагароды розных конкурсаў і фестываляў, як на Беларусі так і за яе межамі. А іх прадукцыя даступна ў сувенірнай краме, як памяць пра Гарадоцкі раён, як памяць пра самабытную культуру Беларусі.

Сцены крамы ўпрыгожваюць карціны самабытнага мастака з Гурак, што каля Езярышча, Сяргея Міхайліка, якія каштуюць ад 10 рублёў да 45.

Саламяныя сувеніры ад майстра Вольгі Рэўт маюць кошт ад 2 да 25 рублёў.

Народны майстар Рэспублікі Беларусь, лаурэат шматлікіх конкурсаў Васіль Сіманковіч прадстаўлены ў салоне невялікай часткай сваіх лазовых сувеніраў коштам па 2-12 руб..

Адзін са сцелажоў адведзены для сувеніраў з керамікі, якія вырабілі Шалаева Ірына і Шалаева Анжэла ( кошт ад магнітаў па 1,5 руб. да больш значных па 17 руб.).

Тут размешчаны таксама керамічныя сувеніры і прадукцыя віцебскага майстра з в. Хартова Сяргея Шункевіча ( 11,5 — 20 руб.).

Гарадоцкая зямля славіцца майстрамі спіральнага пляцення, якія правялі ўжо другі раённы конкурс па саломапляценню і наведвальнікі могуць выбраць годны сувенір якаснага спіральнага пляцення коштам па 8-13 рублёў.

Маюцца ў салон магазіне сувеніры з вышыўкі, якія зрабілі майстры Дома рамёстваў Міснікава Таццяна і Жукоўская Юля ад самай малай цаны да 35 рублёў.

А для малых наведвальнікаў прапануюцца сувенірныя цацкі коштам 2-6 рубля ад Кліменка Яніны і Савасцеявай Насці.

Сёняшні выбар сувеніраў у салоне магазіне Дома рамёстваў крыху меншы за звычайны, бо мы робім яго агляд пасля «Славянскага базару», на якім гарадоцкія майстры рэалізоўвалі сваю прадукцыю.

Адрас салон-магазіна: г. Гарадок, вул.Валадарскага, д.1, тел. +3752139 41255

Л. Антонаў, фота аўтара

Навіна з сайта http://haradoktour.by/ru

Последние новости