haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

27.07.2018 16:15

4587 просмотров

0 комментариев

«Крывавы» Месяц над Марсам. Жыхары Гарадка могуць пабачыць рэдкую астранамічную з’яву

У ноч з 27-га на 28-га ліпеня жыхары Гарадка стануць сведкамі двух рэдкіх астранамічных з’яў — поўнага месяцовага зацьмення і вялікага супрацьстаяння Марса. Пра гэтае відовішча над Беларуссю паведаміў вядомы астраном, старшыня клуба «Геліёс» пры ВДУ Уладзімір Голубеў.

Па словах навукоўца, у выпадку яснага надвор’я ў Беларусі 27-га ліпеня максімальная фаза зацьмення прыйдзецца на 23.22. У гэты час дыск Месяца бліжэй за ўсё будзе да цэнтра зямной цені, дыяметр якой больш дыска амаль у тры разы.

Цікавае відовішча пачнецца ў 21.24, калі сваім левым краем Месяц стане напаўзаць на зямную цень, а ў 22.30 пагрузіцца ў яе цалкам. З-за праламлення ў зямной атмасферы афарбаваныя ёю сонечныя прамяні трапляюць ўнутр цені і надаюць Месяцу цёмна-чырвоны колер. Поўныя месяцовыя зацьменні з’яўляюцца індыкатарамі глабальнай экалагічнай абстаноўкі атмасферы Зямлі.

Левы край Месяца пачне выходзіць з ценю Зямлі ў 0.13, а пакіне яе цалкам 28-га ліпеня ў 1.19. Падобнага наступнага відовішча нам прыйдзецца чакаць да 2022 года.

Вялікія супрацьстаянні Марса паўтараюцца праз 15 ці 17 гадоў, адзначыў Уладзімір Голубеў. Апошняе адбывалася 28-га жніўня 2003 года. 27-га ліпеня ў адну лінію пашыхтуюцца Сонца — Зямля — ​​Марс. Марс зблізіцца з Зямлёй да амаль 58 мільёнаў кіламетраў. Ягоныя дыск і палярныя шапкі можна ўбачыць у тэлескоп з павелічэннем не ніжэй за 150 разоў.

Віцебскія аматары астраноміі будуць назіраць гэты своеасаблівы касмічны спектакль у абсерваторыі ВДУ ад паловы дзесятай вечара. Толькі б ясным было надвор’е!

https://42.tut.by

Последние новости